Андрэй Сапега (сын Паўла)
(1539—1621) ваявода полацкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Сапега (каля 1560 — да 11 кастрычніка 1621) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1588—1592), кашталян менскі (1592—1597), ваявода полацкі (1597—1613) і смаленскі (з 1621).
Валодаў Вішніцамі, Сапежышкамі, маёнткамі на Падляшшы.
Remove ads
Біяграфія

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла і Аляксандры з Хадкевічаў. Меў братоў Мікалая і Багдана.
У 1590-я навучаўся ў Падуанскім унівэрсытэце. Ротмістрам удзельнічаў у Інфлянцкай вайне (1558—1582), 21 кастрычніка 1578 разграміў маскоўскія аддзелы, што ўзялі ў аблогу Вэндэн, захапіў у палон ваяводаў П. Тацева і В. Варанцова.
Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку ваяводы полацкага, ад якой адмовіўся праз канфлікт з палачанамі[1].
Неаднаразова выяжджаў за мяжу, галоўным чынам у Італію: у 1579, 1592 і 1608.
Упершыню ажаніўся з Марыяй Чартарыйскай (шлюб у 1569), другі раз пабраўся шлюбам з Крыстынай Дэмбінскай (у 1570), зь якой меў сына Станіслава Тамаша, а таксама дачко Ганну, Аляксандру, Крыстыну, Ядвігу, Мар’яну і Дароту[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads