Багдан Сапега (сын Паўла)
(пам. 1593) ваявода менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Багдан Сапега (каля 1530 — 1-я палова 1593) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян берасьцейскі (1579 — 3 красавіка 1585) і смаленскі (20 красавіка 1585 «па сьмерці Мікалая Паца» — 1588), ваявода менскі (з 21 траўня 1588 «па Мікалаю Сапегу»).
Валодаў Гальшанамі, Боцькамі, Сьвятошынам, Гердышкамі, Асьнежышкамі, заснаваў мястэчка Багданаў. Трымаў Гомельскае староства (1572—1582).
Remove ads
Біяграфія
З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла і Алены з Гальшанскіх. Меў брата Мікалая.
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку падкаморыя бельскага (1566—1569). Па сьмерці караля і вялікага князя Стэфана Баторыя быў сярод прыхільнікаў абраньня на сталец цара маскоўскага Фёдара Іванавіча і складаньня уніі з Маскоўскай дзяржавай. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. У 1591 дэпутат на трыбунал скарбовы ў Вільні.
Быў сябрам праваслаўных брацтваў у Вільні і Львове, выступаў супраць ганеньняў на кальвіністаў[2]. Быў фундатарам царквы ў Багданаве.
Дзеці ад першага шлюбу з брацлаўскай кашталянкай Марынай Капустай:
- Андрэй (? — 1630), староста гомельскі і бельскі
- Павал Стэфан
- Мікалай Крыштап
- Барбара, жонка чашніка вялікага літоўскага Пятра Валовіча, якая па сьмерці мужа прыняла манаскі хрост і жыла ў кляштары базылянаў у Вільні;
- Соф’я Агата (Агаф’я), першы раз выйшла за гарадзенскага канюшага Пятра Гайка, а другі — за берасьцейскага падкаморыя Мікалая Паца;
- Рэгіна (ці Ганна), жонка слонімскага маршалка Юрыя Трызны.
Другі шлюб з Апалёніяй Друцкай-Сакалінскай быў бязьдзетным[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads