Павал Цесьлюкевіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́вал Цесьлюке́віч (нар. 11 траўня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Паперпраму».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец СДЮШАР гарадзенскага «Нёмана». З 2012 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У cэзоне 2013 году замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе, а з 2014 году пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, хоць гэтак і не згуляў за яе. У сакавіку 2016 году быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы», дзе неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе, а cэзон 2017 году правёў у мікашэвіцкім «Граніце», адгуляўшы ў якасьці гульца стартавага складу ва ўсіх 30 матчах Першай лігі.
У студзені 2018 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца з асноўнай камандай «Нёмана»[4] і ў выніку пачаў у ейным складзе cэзон 2018 году. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 30 сакавіка 2018 году ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (1:1), адгуляўшы першы тайм на пазыцыі левага паўабаронцы. Пазьней здолеў стаць гульцом першага складу каманды. У сьнежні 2018 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі да канца 2020 году[5]. У cэзоне 2019 году чаргаваў выхады ў асноўным складзе і дублі, а ў 2020 годзе выступаў выключна за дубль.
У ліпені 2020 году на ўзаемную згоду скасаваў кантракт зь «Нёманам»[6] і неўзабаве стаў гульцом «Гомля»[7]. Замацаваўся ў пачатковым складзе гомельскага клюбу і дапамог яму вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з «Гомлем»[8]. У Найвышэйшай лізе радзей зьяўляўся на полі, і ў ліпені 2021 году пагадненьне з клюбам было скасаванае[9].
У ліпені 2021 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[10]. У cэзоне 2021 году часьцей выходзіў на замену, у cэзоне 2022 году ў Найвышэйшай лізе пачаў гуляць пераважна ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2022 году падоўжыў кантракт з магілёўскім клюбам[11][12]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Дняпро»[13]. У студзені 2024 году далучыўся да «Маладэчна-2018»[14]. Пасьля першага кола ў маладэчанскім клюбе ў Найвышэйшай лізе 2025 году перайшоў у склад першалігавага «Паперпраму»[15].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads