Пажар на курорце Карталкая (2025)
пажар у гатэлі Grand Kartal, Балу, Турэччына From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
21 студзеня 2025 году ў гатэлі Grand Kartal на гарналыжным курорце Карталкая ў турэцкай правінцыі Балу адбыўся пажар. Агулам 76 чалавек загінулі, яшчэ 51 быў паранены[1][2][3].
Перадгісторыя
Карталкая — гарналыжны курорт у турэцкай правінцыі (глеі) Балу[4]. Знаходзіцца ў гарах на вышыні 2200 мэтраў над узроўнем мора[5]. Пажар адбыўся ў 12-павярховым (паводле іншых зьвестак — 11-павярховым) гатэлі Grand Kartal[6], фасад якога пакрыты дрэвам[4]. У гэты момант там адпачывалі 238 чалавек пры агульным нумарным фондзе ў 161[7]. Катастрофа прыйшлася на школьных канікулах, калі многія семʼі зь дзецьмі з Стамбулу і Анкары едуць у Балу на горныя курорты[8].
Remove ads
Пажар
Пажар пачаўся каля 3:27 TRT (UTC+3). Паводле папярэдніх зьвестак, узгараньне адбылося ў рэстараннай зоне на чацьвертым паверсе, а затым распаўсюдзілася на верхнія паверхі[9][10]. На месца былі накіраваныя каля 267 супрацоўнікаў экстранных службаў[9], 30 пажарных машын і 28 карэт хуткай дапамогі. Губэрнатар правінцыі Балу Абдулазіз Айдын заявіў, што ратавальнікі прыбылі толькі каля 4:15[7]. Затрымка ўзьнікла з-за аддаленасьці гатэля ад горада Балу і марознага надворʼя[10]. Разьмяшчэньне будынка на схіле скалы таксама нэгатыўна адбілася на намаганьнях па тушэньні[7]. У якасьці меры засьцярогі быў таксама эвакуіраваны суседні гатэль[10]. Апэрацыя па тушэньні працягвалася 12 гадзін[11].
Некаторыя людзі спрабавалі пакінуць будынак з вокнаў па вяроўках, зробленым з пасьцельнай бялізны[6]. Па словах відавочцаў, ні сыстэма выяўленьня пажару, ні пажарная сыгналізацыя не спрацавалі, і гасьцям давялося прабірацца па задымленых калідорах у поўнай цемры[12]. Выжылы паскардзіўся на адсутнасьць якіх-небудзь мер бясьпекі, такіх як пажарныя лесьвіцы або датчыкі дыму[13].
Remove ads
Ахвяры
У выніку пажару загінулі прынамсі 76 чалавек, у тым ліку двое, якія ў спробе выратавацца выскачылі з вокнаў. Яшчэ 51 чалавек быў паранены, адзін у цяжкім стане[7][6]. Большасьць сьмерцяў, верагодна, былі выкліканыя ўдушшам[14].
Рэакцыя
![]() | Гэты разьдзел патрабуе пашырэньня. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго. |
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што для каардынацыі неабходных работ на месца накіраваныя міністры ўнутраных спраў, аховы здароўя, працы і сацыяльнага забесьпячэньня, культуры і турызму. Расьсьледаваньне прычын катастрофы даручана групе з шэсьць пракурораў і экспэртнай камісіі зь пяці чалавек[15]. Міністар турызму Мехмет Нуры Эрсой заявіў, што пажарная служба не выявіла сурʼёзных праблем у дачыненьні да пажарнай бясьпекі ў гатэлі падчас праверак у 2021 і 2024 гадах[7].
Эрдаган абвясьціў сераду, 22 студзеня, Днём нацыянальнай жалобы[7]. Дзень жалобы таксама быў абвешчаны на Паўночным Кіпры[16].
Свае спачуваньні накіравалі Эўрапейскі Зьвяз[17], Азэрбайджан[18], Пакістан[19], Грэцыя[20], Аб’яднаныя Арабскія Эміраты[21], Ярданія[22], Кувэйт[23], Украіна[23], Армэнія[24], Катар[25], Іран[26], Сэрбія[27], Нямеччына[28], Расея[28], Босьнія і Герцагавіна[29], Косава[29], Грузія[29], Этыёпія[29], Самалі[29], Эгіпет[30], Бахрэйн[31] і Узбэкістан[32].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads