Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх (Высокае)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх (Высокае)
Remove ads

Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Высокім. Знаходзіцца на заходнім беразе ракі Пульвы, каля замка Сапегаў. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх
Thumb
Палац Патоцкіх
КраінаБеларусь
МестаВысокае
Каардынаты52°22′08.67″ пн. ш. 23°22′03.92″ у. д.
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх на мапе Беларусі
Thumb
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх на Вікісховішчы

Комплекс складаецца з палаца, флігеляў (афіцынаў), гаспадарчых пабудоваў, агароджы з брамай і парку.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Плян сядзібы, XVIII ст.

Мураваны палац у Высокім у 1815 годзе заклала Пелагея з Патоцкіх, жонка Паўла Сапегі. Будаваньне рэзыдэнцыі працягвалася пяць гадоў. У 1895 годзе парк пераплянавалі пад кіраўніцтвам Валяр’яна Кронэнбэрга.

За савецкім часам моцна парушылі кампазыцыю ансамблю: на яго тэрыторыі збудавалі жылыя дамы, гаспадарчыя аб’екты і новы будынак школы-інтэрната

У 1990-я гады пачалося аднаўленьне комплексу.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Палацавы комплекс складаўся з трох карпусоў: цэнтральнага рэпрэзэнтацыйнага палаца і дзьвюх бакавых 1-павярховых афіцынаў. Асноўны будынак мае сымэтрычную кампазыцыю з 2-павярховай цэнтральнай часткай і 1-павярховымі крыламі. Цэнтральная частка, накрытая 2-схільным дахам, на галоўным паўднёвым фасадзе вылучаецца 4-калённым портыкам з трыкутным франтонам, а на супрацьлеглым фасадзе завяршаецца ступеньчатым атыкам. Тыльны фасад вылучаўся 3-восевым рызалітам і меў тэрасу дзеля агляду навакольля.

Унутраны плян палаца калідорнага тыпу. Праз увесь корпус падоўжнай восьсю праходзіць шырокі сьветлавы калідор, да якога з двух бакоў далучаюцца жылыя пакоі. Пры галоўным уваходзе быў шырокі вэстыбюль, насупраць якога разьмяшчалася парадная заля з выхадам у парк.

Бакавыя флігелі маюць больш сьціплы выгляд. Іх гладкія сьцены праразаюцца невялікімі прастакутнымі вокнамі. Тарцовыя сьцены, што выходзяць на ўзроўні галоўнага фасаду палаца, дэкаруюцца 6-калённымі портыкамі дарычнага ордэра і завяршаюцца высокімі трыкутнымі шчыткамі. Тры портыкі злучаюць усю кампазыцыю ў адзіны архітэктурны ансамбль.

Remove ads

Парк

Thumb
Рэшткі брамы Сапегаў у Парку культуры і адпачынку Высокага (2021 год)

Парк займае плошчу каля 50 га. Яго фармаваньне пачалося за часамі Сапегаў з 1678 году і працягвалася пры ўзьвядзеньні рэзыдэнцыі Патоцкіх. Замак і стары парк з сажалкай атачаліся валамі і равамі. Новы парк заклалі ў першай палове XІX ст. у адпаведнасьці з найлепшымі традыцыямі пэйзажнага стылю. Кампазыцыя парку паступова зьмянялася. У выніку пераплянаваньня 1895 году ўтварыліся дзьве часткі, падзеленыя ставам і каналам. Паступова парк набыў рысы пэйзажнага натуралістычнага тыпу. Асноўны маршрут шпацыру паркам — простая каштанавая алея[1].

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads