Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (Жырмуны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (Жырмуны)
Remove ads

Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагодзьдзя ў Жырмунах. Знаходзіцца з паўднёвага захаду ад вёскі, паўразбураны. Твор архітэктуры клясыцызму.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў
Thumb
Брама, 2007 г.
КраінаБеларусь
ВёскаЖырмуны
Каардынаты53°59′50.10″ пн. ш. 25°11′58.51″ у. д.
Архітэктурны стыльклясыцыстычная архітэктура[d]
ЗаснавальнікСтаніслаў Радзівіл
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў на мапе Беларусі
Thumb
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў на Вікісховішчы

Комплекс складаўся з уязной брамы, дзьвюх бакавых афіцынаў (зь якіх паўднёва-ўсходняя выконвала ролю палаца[1]), гаспадарчых пабудоваў, калёны Сьвятога Арханёла Рафала і парку. За савецкім часам комплекс часткова зруйнавалі.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У другой палове XVIII ст. Станіслаў Радзівіл пачаў будаваць палацава-паркавы комплекс у фальварку Жырмунках (цяпер вёска Жырмуны). Аднак празь сьмерць князя ў 1787 годзе будаваньне комплексу спынілася.

Паводле вопісаў Лідзкага дэканату 1784 году, у Жырмунах быў «мураваны палац, каля гэтага палаца мураваная афіцына, дзьве іншыя драўляныя афіцыны атынкаваныя», а таксама гаспадарчыя пабудовы і калёна Сьвятога Арханёла Рафала[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе комплекс разрабавалі.

Найноўшы час

У 1939 годзе палац разрабавалі другі раз. Па Другой сусьветнай вайне ў афіцынах пэўны час месьцілася школа і жытло. Пазьней комплекс занядбалі.

У красавіку 2018 году зьявілася інфармацыя пра пляны ўшчэнт зруйнаваць помнік архітэктуры[2].

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Комплекс складаецца з уязной брама, дзьвюх бакавых 2-павярховых афіцынаў (паўднёва-ўсходнюю афіцыну з багатым афармленьнем унутраных інтэр’ераў займалі самі Радзівілы, у паўночна-заходняй афіцыне жыла прыслуга), гаспадарчых пабудоваў і парку. Непадалёк знаходзіцца калёна Сьвятога Арханёла Рафала.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads