Станіслаў Радзівіл (сын Мікалая Фаўстына)
вялікалітоўскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станісла́ў Радзіві́л гербу «Трубы» (8 траўня 1722, Зьдзецел — 22 красавіка 1787) — князь, крайчы вялікі літоўскі, падкаморы вялікі літоўскі, генэрал-лейтэнант літоўскай кавалерыі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Паходзіў з дзятлава-бярдычаўскай лініі нясьвіска-алыцкай галіны роду Радзівілаў. Чацьверты сын Мікалая Фаўстына і Барбары Францішкі Завішы-Кезгайлы. Меў братоў Альбрэхта, Удальрыка Крыштапа і Юрыя.
Навучаўся ў калёгіюме піяраў у Варшаве. У 1746 року ажаніўся з прадстаўніцай магнацкага роду Пацеяў Каралінай.
Генэрал-маёр літоўскай кавалерыі (1750), тады ж першы раз абраны паслом на вальны сойм.
З 1752 року — крайчы вялікі літоўскі, у 1759—1779 — падкаморы вялікі літоўскі. Генэрал-лейтэнант вялікалітоўскага войска.
Пасол на соймы 1756[3], 1760[4], 1762[5], 1767[6] рокаў. У 1763 абраны маршалкам Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага.
Удзельнік Радамскай канфэдэрацыі 1767 року[7]. 23 кастрычніка ўвайшоў у склад дэлегацыі на Сойм, скліканы пад ціскам расейскага амбасадара Мікалая Рапніна дзеля акрэсьленьня ўладкаваньня Рэчы Паспалітай[8].
У 1770 року перадаў сямейную рэзыдэнцыю Зьдзецел свайму зяцю Станіславу Солтану, а сам пачаў будаўніцтва новай рэзыдэнцыі ў Жырмунах.
Удзельнік канфэдэрацыі Андрэя Макраноўскага і пасол на сойм 1776 року[9].
У 1787 року разам з жонкаю стаў фундатарам касьцёлу Адшуканьня Сьвятога Крыжа. Неўзабаве пасьля гэтага памёр.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн сьвятога Губэрта (Баварыя, 1753)
- Ордэн Белага арла (1757)
- Ордэн сьвятой Ганны (Гольштайн)
- Ордэн сьвятога Аляксандра Неўскага (Расея)
- Ордэн сьвятога Станіслава[10].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads