Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (Жырмуны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагодзьдзя ў Жырмунах. Знаходзіцца з паўднёвага захаду ад вёскі, паўразбураны. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў | |
![]() Брама, 2007 г. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жырмуны |
Каардынаты | 53°59′50.10″ пн. ш. 25°11′58.51″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Заснавальнік | Станіслаў Радзівіл |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў | |
![]() |
Комплекс складаўся з уязной брамы, дзьвюх бакавых афіцынаў (зь якіх паўднёва-ўсходняя выконвала ролю палаца[1]), гаспадарчых пабудоваў, калёны Сьвятога Арханёла Рафала і парку. За савецкім часам комплекс часткова зруйнавалі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У другой палове XVIII ст. Станіслаў Радзівіл пачаў будаваць палацава-паркавы комплекс у фальварку Жырмунках (цяпер вёска Жырмуны). Аднак празь сьмерць князя ў 1787 годзе будаваньне комплексу спынілася.
Паводле вопісаў Лідзкага дэканату 1784 году, у Жырмунах быў «мураваны палац, каля гэтага палаца мураваная афіцына, дзьве іншыя драўляныя афіцыны атынкаваныя», а таксама гаспадарчыя пабудовы і калёна Сьвятога Арханёла Рафала[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе комплекс разрабавалі.
Найноўшы час
У 1939 годзе палац разрабавалі другі раз. Па Другой сусьветнай вайне ў афіцынах пэўны час месьцілася школа і жытло. Пазьней комплекс занядбалі.
У красавіку 2018 году зьявілася інфармацыя пра пляны ўшчэнт зруйнаваць помнік архітэктуры[2].
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Комплекс складаецца з уязной брама, дзьвюх бакавых 2-павярховых афіцынаў (паўднёва-ўсходнюю афіцыну з багатым афармленьнем унутраных інтэр’ераў займалі самі Радзівілы, у паўночна-заходняй афіцыне жыла прыслуга), гаспадарчых пабудоваў і парку. Непадалёк знаходзіцца калёна Сьвятога Арханёла Рафала.
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі, да 1939 году
- Брама
- Афіцыны
- Дзьверы
- Супрапорта
- Дэкор вокнаў
- Дэкор аднаго з пакояў
- Фатэль
- Разетка на суфіце аднаго з пакояў
Сучасныя здымкі
- Стан на 2007 год
- Агульны выгляд
- Афіцына
- Брама
- Сутарэньні
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads