Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (Паланечка)

Палац у Паланечцы (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (Паланечка)
Remove ads

Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва канца XVIII — пачатку XIX ст. у Паланечцы. Знаходзіцца на левым беразе ракі Зьмейкі. Твор архітэктуры ампіру. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў
Thumb
Палац Радзівілаў
КраінаБеларусь
ВёскаПаланечка
Каардынаты53°20′39″ пн. ш. 26°15′30″ у. д.
Архітэктурны стыльклясыцыстычная архітэктура[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў на мапе Беларусі
Thumb
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў

Комплекс складаўся з палаца, капліцы-пахавальні, аранжарэі, уязной брамы, млына і парку.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Палац. Н. Орда, 18 ліпеня 1876 г.

У канцы XVII ст. Паланечка перайшла ў валоданьне Радзівілаў. Першым гаспадаром сядзібы стаў князь Мацей Радзівіл (1749—1800), у якога тут гасьцяваў расейскі сэнатар і сатырык Дзяніс Фанвізін. Мураваны палац у першай палове XIX ст. збудаваў сын Мацея Канстантын Радзівіл (1793—1869). У палацы былі бібліятэка, архіў, нумізматычная калекцыя і галерэя твораў мастацтва. Да Канстантына Радзівіла сюды прыязджаў пісьменьнік Уладзіслаў Сыракомля. Сын Канстанціна Мацей Юзэф Радзівіл (1842—1927) перабраўся з Паланечкі ў Загжэ пад Варшаву, куды адвёз усе каштоўнасьці палаца. У другой палове XIX ст. палац аднавіў сын Мацея Альбэрт Станіслаў Радзівіл (1858—1927).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1917 годзе палац моцна пацярпеў. Зноў пацярпеў за часамі Другой сусьветнай вайны ў 1943 годзе.

Remove ads

Архітэктура

Палац — помнік архітэктуры ампіру. Мае сымэтрычна-восевую 3-часткавую кампазыцыю. У цэнтры дамінуе 2-павярховы набліжаны ў пляне да квадрата будынак, да якога з бакоў далучаюцца галерэямі квадратныя ў пляне 1-павярховыя флігелі-павільёны. Да паўднёва-заходняга павільёну ў другой палове XІX ст. прыбудавалі корпус зімовага саду (аранжарэя) у рэтраспэктыўных формах готыкі (не захавалася). Будынкі накрываюцца ярусна ўзьнятымі пакатымі шатровымі дахамі. Цэнтральная частка галоўнага фасаду вылучаецца роўнымі пілястрамі, дэкаруецца капітэлямі-гермамі (на 2-м паверсе) і завяршаецца трыкутным франтонам (не захаваўся), на тымпане якога знаходзіўся ляпны герб Радзівілаў, увенчаны вянком. Аналягічныя апоры-гермы вызначалі рытм бакавых галерэяў (не захаваліся). Роўнічныя фасады падзяляліся прастакутнымі аконнымі праёмамі, аздобленымі роўнымі ліштвамі з сандрыкамі на фігурных кранштэйнах і філёнгамі, разьмяжоўваюцца міжпаверхавымі пасамі.

Першапачатковы плян значна зьмяніўся. У аснове ўнутранага нерэгулярнага пляну цэнтральная бальная люстэркавая заля. Да яе вялі парадныя 2-маршавая сходы шырокага хола, у якім з бакоў былі два каміны (пазьней замест сходаў зрабілі бакавыя лесьвічныя маршы); у бакавых павільёнах знаходзіліся жылыя і службовыя памяшканьні.

Remove ads

Парк

Палац атачаўся вялікім паркам пэйзажна-рэгулярнаага пляну, які складаўся зь дзьвюх частак. Пэйзажная частка (з сажалкай) разьмяшчалася перад палацам на чатырох тэрасах, якія зь невялікімі перападамі спускаліся да ракі. Верхняя прастакутная тэраса, умацаваная падпорнымі сьценкамі, пэрымэнтрам абсаджвалася таполяй чорнай пірамідальнай. На газоне перад палацам існаваў сонечны гадзіньнік. Алея падоўжанай восьсю палаца ішла праз парк да капліцы-пахавальні заснавальніка сядзібы Канстантына Радзівіла. Перад палацам стаяла ўяздная мураваная брама з вазамі, выкананая ў стылі ампір. За палацам месьціўся рэгулярны «францускі» парк з шпалерамі і баскетамі[1].

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads