Палац Тышкевічаў (Вільня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац Тышкевічаў (Вільня)
Remove ads
Remove ads

Палац Тышкевічаў — помнік архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў ў Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на рагу Троцкай і Завальнай вуліцаў. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Тышкевічаў
Thumb
Палац Тышкевічаў
КраінаЛетува
МестаВільня
Каардынаты54°40′47″ пн. ш. 25°16′42″ у. д.
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d]
Аўтар праектуЛаўрын Гуцэвіч
СтатусАхоўная зона
Палац Тышкевічаў на мапе Летувы
Thumb
Палац Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы мураваны будынак збудавалі яшчэ ў XV ст., калі ён належаў панам Жылінскім, пазьней — да роду Карпаў. У 1783 годзе камяніцу рэканструявалі пад палац у стылі позьняга клясыцызму, меркавана паводле праекту архітэктара Лаўрына Гуцэвіча. Аднак гісторык Тэрэсе Дамбраўскайце даводзіць, што зьвесткі пра архітэктара не знаходзяць дакумэнтальнага пацьверджаньня[1].

Праз шлюб Яны Карп зь Міхалам Юзэфам Тышкевічам палац каля 1790 году перайшоў ва ўласнасьць Тышкевічаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

З 1839 году ўладальнікам палаца быў Юзэф Міхал Тышкевіч, па сьмерці якога палац атрымаў у спадчыну яго сын Юзэф Тышкевіч. У 1840 годзе архітэктар Тамаш Тышэцкі рэканструяваў будынак. У сярэдзіне XIX ст. паводле праекту архітэктара Мікалая Чагіна да палаца прыбудавалі партал з бальконам над ім, які падтрымліваюць два атлянты (скульптары Франчэска Андрыёлі і яго вучань Юзэф Казлоўскі)[2].

Яўстах Тышкевіч, стваральнік Лагойскага і Віленскага музэяў старажытнасьцяў, захоўваў тут частку сваіх археалягічных збораў, якія сталі асновай для першага беларускага музэю. У 1863 годзе ў доме патаемна зьбіраліся паўстанцы. У 1884—1898 гадох у разьмешчаным тут Віленскім акруговым судзе служыў адвакатам Францішак Багушэвіч.

У канцы XIX стагодзьдзя палац набыў Адольф Вэндарф. У траўні 1907 году ў будынак перабралася рэдакцыя газэты «Наша Ніва», якая працавала тут да 1908 году. Менавіта сюды надрукаваць свае творы ўпершыню завітаў Канстантын Міцкевіч (Якуб Колас)[3].

Найноўшы час

Па Першай сусьветнай вайны ўладальнікам палаца стаў старшыня сындыката працаўнікоў друку Канстантын Буконскі, жанаты на дачцы Адольфа Вэндарфа. У будынку разьмяшчалася пякарня Рэзьніка і хлебная крама.

У 1944—1991 гадох у гэтым будынку працавала Віленская спэцыяльная сярэдняя школа падрыхтоўкі начальніцкага складу МУС СССР вучэльні імя Юозаса Барташунаса. Пазьней тут разьмяшчалася Віленская вучэльня права (1991—1997), а ў цокальным паверсе з боку Завальнай вуліцы — аптэка і кавярня. З 1997 году тут разьмяшчаецца архітэктурны факультэт Віленскага тэхнічнага ўнівэрсітэту Гедзіміна.

У 2017 годзе на доме адкрылі мэмарыяльную дошку ў гонар Якуба Коласа[4].

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. 2-павярховыя карпусы з трох бакоў атачаюць прадаўгаваты замкнёны ўнутраны двор. З паўднёва-ўсходняга боку двор закрываюць іншыя будынкі, у адным зь якіх ёсьць праезд з боку вуліцы. Фрагмэнты гатычнага мура захаваліся ў сьцяне ўсходняга корпуса, які выходзіць на Кейданскую вуліцу. Сьцены цокальнага паверху аздабляюцца рустам. Роўніцы сьценаў другога паверху падзяляюцца паўкалёнамі тасканскага ордэра з канэлюрамі. У авальных нішах пад вокнамі другога паверху — гарэльефныя мужчынскія і жаночыя галовы. Галоўны паўночны фасад выходзіць на Троцкую вуліцу. Уваход вылучаецца парталам з паўкруглай аркай і бальконам, які падтрымліваюць атлянты. Над карнізам у цэнтры галоўнага фасаду, над парталам, узвышаецца франтон хвалістай лініі з гербам Тышкевічаў «Ляліва».

У інтэр’еры захаваліся элемэнты дэкору ў стылі клясыцызму.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads