Троцкая вуліца (Вільня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Троцкая вуліца (Вільня)
Remove ads

Тро́цкая ву́ліца[1] (лет. Trakų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Працягвае вуліцу Дамініканскую. Зьвязвае рог вуліцаў Віленскай і Нямецкай з вуліцай Завальнай.

Хуткія факты Агульная інфармацыя, Гістарычны раён ...

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс кляштару францішканаў з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, палацы Тызэнгаўзаў, Тышкевічаў і Умястоўскіх, помнікі архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў.

Remove ads

Гісторыя

Назва вуліцы ўтварылася ад места Трокаў, кірунак на якое яна паказвае. Увесь пэрыяд існаваньня вуліцы яе назва заставалася нязьменнай.

Вуліца сфармавалася ў XIV ст., яе працягам быў Троцкі гасьцінец. У канцы вуліцы стаяла Троцкая брама гарадзкіх абарончых муроў. Каля брамы зьбіралася адмысловае мыта, дзякуючы якому вуліцу забрукавалі адной зь першых у месьце. З XVI ст. дзейнічаў водаправод.

Агульныя зьвесткі

Thumb
Палац Тышкевічаў

Даўжыня вуліцы каля 300 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з Завальнай вуліцай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзяць вуліцы Кейданская і Францішканская, зь левага — вуліца Гарадзкога Муру.

Усярэдзіне вуліцы з паўднёвага боку месьціцца Францішканскі сквэр.

Remove ads

Будынкі

Няцотны бок

Thumb
Касьцёл францішканаў
  • № 1 (таксама Завальная вуліца, 26) — палац Тышкевічаў, вядомы таксама як «дом пад балванамі» (у другой палове XIX ст. пры ганку зьявіліся постаці атлянтаў, якія падтрымліваюць балькон). Камяніца існуе з XV ст. У канцы XVIII ст. яе рэканструявалі ў стылі позьняга клясыцызму. Неўзабаве палац перайшоў да роду Тышкевічаў, на заказ якіх у 1840 годзе адбылася чарговая рэканструкцыя будынка. Яўстах Тышкевіч, стваральнік Лагойскага і Віленскага музэяў старажытнасьцяў, захоўваў тут частку сваіх археалягічных збораў, якія сталі асновай для першага беларускага музэю. У 1863 годзе ў доме патаемна зьбіраліся паўстанцы. У 1884—1898 гадох у разьмешчаным тут Віленскім акруговым судзе служыў адвакатам Францішак Багушэвіч. У траўні 1907 году ў будынак перабралася рэдакцыя газэты «Наша Ніва», якая працавала тут да 1908 году. Менавіта сюды надрукаваць свае творы ўпершыню завітаў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас)[2]. У 2017 годзе на доме адкрылі мэмарыяльную дошку ў гонар беларускага клясыка[3].
Thumb
Палац Тызэнгаўзаў

Цотны бок

  • № 2 — палац Умястоўскіх. Да сярэдзіны XVIII ст. тут стаялі драўляны дамы. Па пажары 1748 году на іх месцы збудавалі мураваны палац. У 1757—1761 гадох будынкам валодаў біскуп жамойцкі Антоні Дамінік Тышкевіч. У сярэдзіне XIX ст. палац набыў Казімер Умястоўскі. У другой палове XIX ст. будынак рэканструявалі. З 1949 году тут пэўны час дзейнічаў Віленскі краязнаўчы музэй, з 1964 году — Музэй тэатру і музыкі (філія Летувіскага мастацкага музэю). У 1992 годзе філія стала самастойным Музэем тэатру, музыкі і кіно. У 1996 годзе музэй перабраўся ў адрэстаўраваны Малы палац Радзівілаў на Віленскай вуліцы.
Thumb
Капліца Сузінаў
  • № 28 — палац Тызэнгаўзаў. Упершыню гатычная камяніца ўпамінаецца ў 1579 годзе. У другой палове XVIII стагодзьдзя ўладальнікам дома стаў магнат і асьветнік Антоні Тызэнгаўз, які грунтоўна перабудаваў і пашырыў старую камяніцу. Імаверна, аўтарам праекту перабудовы быў галоўны архітэктар Вялікага Княства Джузэпэ Сака. Па банкруцтве А. Тызенгаўза, які кіраваў каралеўскімі эканоміямі ў Вялікім Княстве Літоўскім, і ягонай сьмерці (1785) палац у 1789 годзе перайшоў да генэральшы фон Фітынгоф. Сучаснае аблічча з манумэнтальнымі клясычнымі фасадамі і сымэтрычнай кампазыцыяй будынак набыў у выніку рэканструкцыі 1790 году. Па пажары ў 1944 годзе ад палаца захаваліся толькі сьцены. У 1945 годзе будынак аднавілі, а ў 1957 годзе — рэканструявалі і рэстаўравалі[4].
Remove ads

Францішканскі сквэр

Перад бакавым фасадам касьцёла месьціцца Францішканскі сквэр, створаны на месцы колішніх кляштарных могілак. У куце сквэру, на рагу з Бэрнардынскай вуліцай захавалася капліца-пахавальня Сузінаў.

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads