Паолё Вэранэзэ
італьянскі маляр эпохі Рэнэсансу From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́олё Вэранэзэ (па-італьянску: Paolo Veronese), пры нараджэньні Па́олё Кальля́ры (італ. Paolo Cagliari, 1528 - 19 красавіка 1588) — адзін з выбітных жывапісцаў вэнэцыянскай школы, празваны Вэранэзэ паводле месца нараджэньня, сын скульптара Габрыеля Кальляры, вучань Антоніё Бадыле.

У сваіх юнацкіх творах («Мадонна», рэштках фрэсак з Каза Кантарыні, фрэсках вілы Саранца й вілы Фанцола) ён праявіў характэрныя асаблівасьці вэронскай школы зь ейным пяшчотным калярытам, але разам з тым і паказаў свабоду стварэньня мастацкіх вобразаў, якой ён быў абавязаны ўплыву Рафаэлеўскай школы. Дзякуючы хуткай славе пра ягоны талент ён ва ўзросьце 27—28 гадоў быў прызваны ў Вэнэцыю для ўпрыгожваньня рызьніцы царквы Сьвятога Сэбастыяна. Мастак выканаў ускладзеную на яго задачу, што да 1570 яму стала даводзілася вяртацца да працы для гэтай царквы, а за сваёй сьмерцю ўтрымаў гонар быць пахаваным у гэтым храме. Ягоныя працы ў царкве Сьвятога Сэбастыяна адрозьніваюцца лёгкасьцю малюнку й далікатным, цёплым калярытам, уласьцівым вэронскай школе:
- Каранаваньне Найсьвяцейшай Дзевы
- Эсьфір перад Артаксэрксам (Ксэркс I)
- Каранаваньне Эсьфір і трыюмф Мардахэя
- Алтарны абраз Багародзіцы
- Фрэскі, якія паказваюць жыцьцё й пакуты Сьвятога Сэбастыяна
- Хрыстос у Сымона Фарысэя
Remove ads
Знакамітыя працы
Літаратура
- Паала Веранезе // БЭ ў 18 тамах. Т.4, Мн., 1997, С.94-95
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads