Паолё Вэранэзэ

італьянскі маляр эпохі Рэнэсансу From Wikipedia, the free encyclopedia

Паолё Вэранэзэ
Remove ads

Па́олё Вэранэзэ (па-італьянску: Paolo Veronese), пры нараджэньні Па́олё Кальля́ры (італ. Paolo Cagliari, 1528 - 19 красавіка 1588) — адзін з выбітных жывапісцаў вэнэцыянскай школы, празваны Вэранэзэ паводле месца нараджэньня, сын скульптара Габрыеля Кальляры, вучань Антоніё Бадыле.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Thumb
Шлюб у Кане Галілейскай, 1562–1563. Люўр.

У сваіх юнацкіх творах («Мадонна», рэштках фрэсак з Каза Кантарыні, фрэсках вілы Саранца й вілы Фанцола) ён праявіў характэрныя асаблівасьці вэронскай школы зь ейным пяшчотным калярытам, але разам з тым і паказаў свабоду стварэньня мастацкіх вобразаў, якой ён быў абавязаны ўплыву Рафаэлеўскай школы. Дзякуючы хуткай славе пра ягоны талент ён ва ўзросьце 27—28 гадоў быў прызваны ў Вэнэцыю для ўпрыгожваньня рызьніцы царквы Сьвятога Сэбастыяна. Мастак выканаў ускладзеную на яго задачу, што да 1570 яму стала даводзілася вяртацца да працы для гэтай царквы, а за сваёй сьмерцю ўтрымаў гонар быць пахаваным у гэтым храме. Ягоныя працы ў царкве Сьвятога Сэбастыяна адрозьніваюцца лёгкасьцю малюнку й далікатным, цёплым калярытам, уласьцівым вэронскай школе:

  • Каранаваньне Найсьвяцейшай Дзевы
  • Эсьфір перад Артаксэрксам (Ксэркс I)
  • Каранаваньне Эсьфір і трыюмф Мардахэя
  • Алтарны абраз Багародзіцы
  • Фрэскі, якія паказваюць жыцьцё й пакуты Сьвятога Сэбастыяна
  • Хрыстос у Сымона Фарысэя
Remove ads

Знакамітыя працы

  • Шлюб у Кане Галілейскай — каля 1562 году.
  • Баль у доме Левія — 1573 год.

Літаратура

  • Паала Веранезе // БЭ ў 18 тамах. Т.4, Мн., 1997, С.94-95

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads