Пасека (Падляскае ваяводзтва)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пасека (па-польску: Pasieka, па-падляску: Pasieka[2]) — невялікая вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары Старога Сяла ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках) ды палякі-каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[3]).

Гісторыя

Месца, дзе разьмяшчаецца вёска было месцам пасяленьня бортнікаў боцькаўскай маёмасьці. Спачатку бортнікі жылі ў Старым Сяле, але пасьля заснавалі на месцы сваіх пчалнікоў асобную вёску. У палове 19 ст. Патоцкія прадалі Пасеку для Фэлікса Ліпніцкага, які заснаваў тут невялікі завод па прадукцыі цэглы. У 1875 г. Ліпніцкі прадаў тутэйшы маёнтак Натальі Мірановіч, а гэтая ў 1889 г. Краснасельскаму мужыцкаму таварыству. У 1896 г. былі тут толькі 4 хаты, у якіх пражывала 20 жыхароў[4]. У міжваенны пэрыяд Пасека прыналежала да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 10 жыхароў (4 каталікоў, 5 праваслаўных ды адзін іншаверца, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. У 1944 г. адступаючыя немцы спалілі тут 11 хатаў[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads