Паськава Горка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́ськава Го́рка[1] — вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Паськава Горка ўваходзіць у склад Языльскага сельсавету.
Remove ads
Назва
Назву можна растлумачыць наступным чынам: паселішча на месцы лясной вырубкі, на горцы.
Гісторыя
З XIX стагодзьдзя вядомы хутар Паськава Горка. Захаваўся будынак паштовай станцыі — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя. У 1909 годзе Паськава Горка налічвала 2 двары, 8 жыхароў. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная горка». Цяпер у вёсцы маецца крама і аддзяленьне сувязі.
Вёска ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Паськавагорацкага сельсавету, які 27 чэрвеня 2003 году быў перайменаваны ў Горкаўскі[2].
28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Горкаўскага ў склад Языльскага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 35 чалавек
- 1999 год — 64 чалавекі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads