Пасінь
вёска ў Зілупскім краі Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пасі́нь (лат. Pasiene) — вёска ў Латвіі, на рацэ Сінюсе. Цэнтар воласьці Зілупскага краю. Насельніцтва на 2017 год — 312 чалавек. Знаходзіцца за 12 км ад Зілупэ, за 314 км ад Рыгі, на аўтамабільнай дарозе Зілупэ — Эзернекі.
Пасінь — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Дамініка ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
Упершыню Пасінь упамінаецца ў XVI ст. У 1694 годзе біскуп інфлянцкі Мікалая Корвін-Паплаўскі запрасіў сюды дамініканаў, для якіх збудаваў драўляныя касьцёл і кляштар. У 1753 годзе кляштар згарэў, у зьвязку з чым з фундацыі канцлера Яна Андрэя Борха ў мястэчку збудавалі мураваны кляштарны комплекс.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Пасінь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Люцынскім павеце Віцебскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар дамініканаў. У 1882 годзе мястэчка пацярпела ад пажару.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Пасінь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пасінь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[1]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі.
Увосень 1942 году ў Посіне пачала працаваць 2-гадовая беларуская сельскагаспадарчая сярэдняя школа (дырэктар — аграном Казімер Мяжэцкі), у якой навучалася каля 70 чалавек. У школу прымалі моладзь, якая скончыла поўны курс сямігодкі. Першы і апошні выпуск навучэнцаў школы адбыўся 6 красавіка 1944 году. У беларускай прэсе зьявілася згадка пра тое, што мясцовае насельніцтва з энтузіязмам вітала адкрыцьцё сельскагаспадарчай школы. Нейкі Аўсей з Солажаў выказаў нават жаданьне перадаць на патрэбы школы 10 гектараў зямлі і частку сваіх будынкаў[2].
На 2008 год большасьць жыхароў Пасіні і ваколіцаў належалі да этнаграфічнай групы карэннага насельніцтва паўднёвага ўсходу Інфлянтаў (Латгаліі) — ліцьвінаў — беларусаў-каталікоў, якія размаўляюць на беларускай мове[3]. 22 верасьня 2014 году ў вёсцы прайшлі дні беларускай культуры[4].
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: ~1887 год — 1 тыс. чал.[5]
- XX стагодзьдзе: 1935 год — 328 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2017 год — 312 чал.
Інфраструктура
У Пасіні працуюць пачатковая школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
- Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў (1753—1761)
- Сядзіба (каля 1850)
Асобы
- Пятро Сакол (1905—1985) — беларускі паэт, перакладнік
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads