Паўднёвая акруга (Ізраіль)
ізраільская акруга From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёвая акруга (па-габрэйску: מחוז הדרום, па-арабску: لواء الجنوب) — найвялікшая зь сямі адміністрацыйных акругаў дзяржавы Ізраіль — агульная плошча складае 14 185 км²[1]; але з улікам таго, што большую частку тэрыторыі займаюць пустыні Нэгеў і Арава, у акрузе пры гэтым найменьшая шчыльнасьць насельніцтва — 79 чал./км².
На поўначы мяжуе з Цэнтральнай, Ерусалімскай акругамі, Юдэяй і Самарыяй; на ўсходзе — з мугафазамі Карак , Тафіла і Акаба Ярданіі; на захадзе — з мугафазамі Паўднёвы і Паўночны Сынай Эгіпту, а таксама з сэктарам Газа.
Адміністрацыйны цэнтар — Бээр-Шэва. Найбуйнейшы горад па колькасьці насельніцтва — Ашдод.
Remove ads
Гісторыя
Геаграфія
Адной зь геаграфічных асаблівасьцяў Паўднёвай акругі зьяўляецца тое, што яна мае выйсьце да двух акіянаў: празь міжземнаморскія пляжы Ашдоду і Ашкелёну на захадзе — да Атлянтычнага акіяну, а горад Эйлят на поўдні стаіць на беразе Акабскай затокі Чырвонага мора, якое ўваходзіць у басэйн Індыйскага акіяну.
Падакругі і прыродныя зоны
Ашкелён
|
Бээр-Шэва
|
Эйлят
|
Remove ads
Дэмаграфія
Па дадзеным Цэнтральнага статыстычнага бюро Ізраілю ў 2011 годзе ў акрузе агулам пражывала 1 121 600 чалавек[3], у тым ліку:
- Па нацыянальнасьці:
- Па веравызнаньню:
- Юдэі: 844 300 (75,3 %)
- Мусульмане: 205 500 (18.3 %)
- Хрысьціяне: 4 700 (0.4%)
- Іншыя: 66 800 (6.0%)
Муніцыпальны падзел
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads