Паўладар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўладар (па-казаску: Павлодар) — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтар Паўладарскай вобласьці. У горадзе знаходзяцца нафтаперапрацоўчы, хімічны, алюмінавы, электролізны, мэталюргічны, кардонна-рубэройдавы, машынабудаўнічы заводы.
Remove ads
Гісторыя
У IX-XII стагодзьдзях недалёка ад месца існаваньня сучаснага Паўладару разьмяшчаўся горад Імакія, які ў некаторых крыніцах згадваецца як Кімакія (каз. Қимақия), зьніклы сярэднявечны азіяцкі горад кімакаў, то бок сталіца Кімаскага каганату.
Паўладар вядзе сваю гісторыю з 1720 году, калі ў шэрагу ваенных крэпасьцяў і фарпостаў Расеі на Іртышы зьявіўся фарпост Каракаўскі, названы так таму, што быў пабудаваны побач са складамі солі, якая здабывалася на Каракаўскім возеры. Разьмяшчаўся ён прыкладна ў раёне цяперашняй гарадзкой выратавальнай станцыі й завода «Кастрычнік». Паводле захаваных дакумэнтаў, фарпост меў форму квадрату 50 на 50 мэтраў, быў абнесены высокім бярвёным плытом, па кутах меў бастыёны з артылерыйскімі батарэямі.
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва гораду складе 331 119 чалавек паводле дадзеных на пачатак 2012 году, аднак разам з некалькімі прадмесьцямі колькасьць насельніцтва ёсьць некалькі большым. Паводле нацыянальнага складу першае месца трымаюць расейцы, якія складаюць 45,7% насельніцтва. На другім месцы знаходзяцца казахі з паказчыкам 38,6% ад агульнай колькасьці наельніцтва гораду. Таксама значнымі нацыянальнымі меншасьцямі зьяўляюцца ўкраінцы (6,7%), немцы (2,7%), татары (2,3%).
Remove ads
Гарады-сябры
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads