Паўночна-Крымскі канал

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўночна-Крымскі канал
Remove ads

Паўночна-Кры́мскі кана́л (ПКК, па-ўкраінску: Північно-Кри́мський кана́л (ПКК)) — арашальна-абвадняльны канал, пабудаваны ў 1961—1971 гадах для забеспячэньня вадой малаводных і засушлівых тэрыторый Хэрсонскай і Крымскай абласьцей Украінскай ССР з заборам вады з адмыслова пабудаванага ў ніжнім цячэньні Дняпра Кахоўскага вадасховішча, напоўненага ў 1955—1958 гадах.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Каардынаты вусьця ...

Шырыня канала ў яго пачатку — 150 мэтраў, глыбіня — 7 мэтраў. Сярэднегадавы сьцёк — 380 м³/с (з гэтага аб’ёму звычайна 60-80 м³/с сыходзіла на сельскагаспадарчыя патрэбы паўднёвага захаду Хэрсонскай вобласьці, 300—320 м³/с — у Крым). Максымальна тэхналягічна магчымы сьцёк — да 500 м³/с (гэта складае 30 % сьцёку Дняпра ў яго ніжнім цячэньні, роўнага 1670 м³/с).

У красавіку 2014 году падача вады з Дняпра на Крымскі паўвостраў была перакрытая. 24 лютага 2022 году, падчас уварваньня ва Украіну, Хэрсонская частка каналу была ўзятая пад кантроль Расеяй, што стварыла магчымасьць аднаўленьня падачы вады ў Крым. 3 сакавіка вада з Дняпра паступіла ў Крым па Паўночна-Крымскім канале[1].

Remove ads

Панарама пачатку каналу

Thumb
Краявід некалішняга Кахоўскага вадасхвішча ды гідраэлектрастанцыі, адкуль пачынаўся канал

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads