Кахоўскае вадасховішча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кахоўскае вадасховішча (па-ўкраінску: Каховське водосховище) — былое вадасховішча ў ніжнім цячэньні Дняпра. Перасохла пасьля падрыву плаціны Кахоўскай ГЭС у червені 2023 году[1].

Вадасховішча
Кахоўскае вадасховішча
КраінаУкраіна
Плошча2155 км²
Максымальная глыбіня36 м
Сярэдняя глыбіня8,4 м
Найбольшая даўжыня230 км
Найбольшая шырыня25 км
Аб’ём вады18,2 км³
Каардынаты46°46′42″ пн. ш. 33°22′12″ у. д.
Месцазнаходжаньне Кахоўскага
Thumb
Кахоўскае вадасховішча
Кахоўскае вадасховішча

Было разьмешчана на тэрыторыі Хэрсонскай, Запароскай і Днепрапятроўскай абласьцей Украіны. Уведзена ў эксплёатацыю ў 1956 годзе. Гідравузел Кахоўскай ГЭС. Поўны аб’ём вадасховішча складаў 18,18 км³, карысны — 6,78 км³, глыбіня — 8,4 м (макс. — 24 м).

Кахоўскае вадасховішча было асноўнай крыніцай водазабеспячэньня паўднёва-ўсходняй часткі Ўкраіны. З яго вада падавалася ў Паўночна-Крымскі, Кахоўскі, канал Дняпро — Крывы Рог, Верхнерагачынскі канал, а таксама ў сыстэмы водазабесьпячэньня руднікоў, прадпрыемстваў, гарадоў і пасёлкаў Нікопаль-марганцаўскага прамысловага комплексу, у шэраг дробных арашальных сыстэм прыбярэжных раёнаў трох абласьцей. Агульны адбор вады з вадасховішча толькі для буйных каналаў складаў 900 м³/с[2].

Remove ads

Гісторыя

Кахоўскае вадасховішча пакрыла вадой велізарную тэрыторыю ўрадлівых зямель, у тым ліку Дняпроўскія плаўні. Пойменныя лугі, азёры, лясы — усё некалі кішэла рыбай і зьверам. Некалькі гадоў пасьля стварэньня вадаёму з надыходам вясны пералётныя птушкі кружылі над вадой у пошуку родавых гнезьдзішчаў і, не знайшоўшы, часта проста гінулі. Сетка каналаў пакрыла велізарную тэрыторыю, ператварыўшы яе ў спрыяльную для земляробства зону.

На дне вадаёму знаходзіцца гістарычная мясцовасьць — Вялікі Луг. Таксама на дне вадасховішча знаходзіцца сталіца хана Мамая горад Замак (непадалёк ад былога месца ўпадзеньня Конкі ў Дняпро).

Пры стварэньні вадаёму было затоплена каля 90 вёсак. Штогод у вадаём сыходзіць ад 1 да 3 мэтраў берагавой лініі.

Расейска-ўкраінская вайна

У студзені-сакавіку 2023 году расейскія войскі, якія ў той час акупавалі частку поўдня Ўкраіны, пачалі асушваць вадасховішча[3].

6 лютага 2023 году быў зарэгістраваны самы нізкі ўзровень вады ў вадасховішчы — 13,71 м, што на 130 сантымэтраў ніжэй нармальнага паказчыка і толькі на адзін мэтар больш за ўзровень мёртвага аб’ёму — 12,7 м. Дзякуючы раставаньню сьнягоў і багатым дажджам узровень вады з тых часоў некалькі вырас.

Варта адзначыць, што сыстэма астуджэньня Запароскай АЭС разьлічана на працу вады ў вадасховішчы не менш за 13,2 мэтры[4].

6 чэрвеня 2023 году каля 2:50 ночы[5] расейская армія ўзарвала плаціну Кахоўскай ГЭС[6]. Вадасховішча стала імкліва губляць ваду, у населеных пунктах ніжэй па цячэньні Дняпра на вызваленых тэрыторыях (правы бераг) была аб’яўлена эвакуацыя насельніцтва[7].

Remove ads

Краявід вадасховішча

Thumb
Краявід Кахоўскага вадасховішча ды гідраэлектрастанцыі

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads