Пелішча

вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пелішча
Remove ads

Пе́лішча[2] (таксама — Пе́лішчы[2]) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Пелішчанскага сельсавету. Празь вёску праходзіць дарога Р7, на поўначы вёскі — Р85.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 2-й паловы XVI ст. пад назвай Пелішчава ў складзе Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ, шляхецкая ўласнасьць. На пачатку XVIII ст. вёскай валодаў род Матушэвічаў, з 1754 г. — Пшазьдзецкія.

У сярэдзіне ХІХ ст. вёска ў Жыцінскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. У 1885 г. у вёсцы 70 двароў, 718 жыхароў, школа, карчма. Паводле перапісу 1897 году ў складзе Пелішчанскай сельскай грамады, у вёсцы 109 двароў, 851 жыхар, народная вучэльня, хлебазапасны магазін, карчма; у выселку Пелішча 5 двароў, 24 жыхары, карчма. Побач зь вёскай фальварак Пілішча Аляксандры Лышчынскай і маёнтак Жыцін Канстанціна Цялятніцкага. У 1905 годзе ў вёсцы 1085 жыхароў, у народнай вучэльні 93 навучэнцы.

У 1921—1939 гг. Пелішча (Piliszcze, Peliszcze) спачатку ў Жыцінскай гміне, а з 1928 году ў Камянец-Літоўскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы. У 1923 годзе ў вёсцы 157 двароў, 786 жыхароў (525 каталікоў, 257 праваслаўных, 4 пратэстанты). З 1927 г. дзейнічаў мэханічны млын. У 1934 г. пабудаваны мураваны касьцёл Сэрца Езуса. Праваслаўныя адносіліся да прыходу Пакроўскай царквы ў Арэпічах. Побач зь вёскай маёнтак Жыцін, якім валодаў Станіслаў Гутоўскі.

У 1940 годзе ў вёсцы 188 двароў, 950 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 году вёска — цэнтар сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР. На франтах загінулі 8 жыхароў вёскі. У 1948 годзе ў 7-гадовай школе 176 вучняў. У сакавіку 1949 г. арганізаваны калгас імя Будзённага.

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1960 год — 917 жыхароў; 1999 год — 1519 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1500 жыхароў; 2009 год — 1378 жыхароў[1]

Інфармацыя для турыстаў

У вёсцы ў брацкай магіле пахаваны 8 танкістаў 19-й мэханізаванай брыгады 28-й арміі, якія загінулі 21 ліпеня 1944 году ў час прарыву нямецкай абароны каля вёскі. У памяць танкістаў пастаўлены помнік — танк на пастамэнце. У вёсцы захаваўся помнік архітэктуры — касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1934 г.). На паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі — фрагмэнты былога прысядзібнага парку Жыцін.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads