Пераганцаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Перага́нцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Пераганцы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Піраганцаўскі сельсавет у складзе Вярэніцкага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Піраганцы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Вінцукоўскага сельсавету[1].
11 студзеня 1966 году ў склад сельсавету з Вярэнаўскага пассавету перададзена вёска Рамашканцы[2].
11 лютага 1972 году ў склад сельсавету з Тракельскага сельсавету перададзены населеныя пункты Вайцяшуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчына і Поліпніца[3].
18 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Агароднікі, Баяры, Вараноўка, Германішкі, Гута, Дайноўка, Клеткенікі, Лазарышкі, Мілавідная, Навасяды, Пажыжма, Стасіно, хутары Адамова, Борці, Воранава, Гартынкова, Жамойцішкі, Навапольле, Сьцілгуны — ліквідаванага Вярэнаўскага сельсавету[4].
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (32 населеныя пункты) — 1124 чалавекі[5], зь іх 83,6 % — палякі, 13,3 % — беларусы, 1,4 % — расейцы, 1,0 % — літоўцы[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads