Жываглодавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жывагло́давіцкі сельсавет (з 1964 году — Першама́йскі сельсавет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Жываглодавічы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Чырвонаслабодзкага (з 8 жніўня 1959 году — Старобінскага, з 25 сьнежня 1962 году — Любанскага, з 6 студзеня 1965 году — Салігорскага) раёну Слуцкай (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Бабруйскай, з 21 чэрвеня 1935 году — Слуцкай) акругі, з 20 лютага 1938 году — Менскай (з 20 верасьня 1944 году — Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 году — Менскай) вобласьці[1].

28 жніўня 1964 году вёска Жываглодавічы перайменаваная ў Першамайск. У сувязі з гэтым сельсавет перайменаваны ў Першамайскі.

25 красавіка 2006 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Белае Балота, Вішнёўка, Вялікая Альшанка, Гарохаўцы, Дошнава, Дубраўка, Жываглодавічы, Камсамольскі, Малая Альшанка, Навінкі, Падазернае, Язьвіны — перададзеныя ў склад Чырвонаслабодзкага пасялковага савету[2][3].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 20[4]
  • 1 студзеня 1986 году — 15[5]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads