Першы фэстываль біт-ансамбляў Менску

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пе́ршы фэстыва́ль біт-анса́мбляў Ме́нску (па-расейску: Первый фестиваль бит-ансамблей Минска) — беларускі рок-фэст, які адбыўся 12—14 красавіка 1968 року ў актавай залі Менскага радыётэхнічнага інстытуту[1]. Мэтай фестывалю зьяўлялася папулярызацыя сучаснай эстраднай музыкі, найлепшых яе выканаўцаў і эстэтычнае выхаваньне моладзі. Паводле меркаваньня музычнага журналіста Віктара Сямашкі, фэстываль зьяўляўся першым такога кшталту мерапрыемствам у СССР[2].

Хуткія факты Дата(ы), Гады ...
Remove ads

Мінуўшчына

Фэстывалю папярэднічала зьяўленьне ў сталіцы Беларусі крытычнай масы паўлегальных гуртоў, якія гралі блюз, рок-н-рол і самы модны тады напрамак — біг-біт. Амаль кожны інстытут, школа, прадпрыемства, установа мелі свой вакальна-інструмэнтальны ансамбль. На арганізатараў фэстывалю паўплывалі конкурсы біт-ансамбляў, якія праводзіліся ЦК камсамолу Вугоршчыны[3]. У той час пачалі праходзіць вечарыны ў МРТІ, дзе гралі пачынаючыя гітарныя ансамблі. Паслухаць іх прыходзілі знакамітыя музыкі, сярод якіх былі Ўладзімер Мулявін, Юры Антонаў, удзельнікі ВІА «Поющие гитары». Студэнты інстытуту самі распрацоўвалі арыгінальныя схемы, зьбіралі электрагітарныя ўзмацняльнікі, прыдумлялі гукавыя эфэкты[4].

Арганізатарамі выступілі камітэт камсамолу і рэктарат МРТІ сумесна з рэдакцыяй насьценнай газэты «Кибернетик», прафкам ВНУ, а таксама кіраўніцтва гораду Менску і рэспублікі[5]. Фэстываль быў прысьвечаны 50-годзьдзю Савецкай Беларусі і 50-годзьдзю УЛКСМ. Заяўкі на ўдзел і анкеты аргкамітэтам пад кіраўніцтвам Сяргея Мароза прымаліся да 15 сакавіка 1968 року[6]. Былі праведзеныя тры конкурсныя канцэрты, выступы гуртоў праходзілі пры аншлягу. Склад журы, якое ацэньвала музыкаў, быў наступным:[7]:

Больш інфармацыі Статус, Прозьвішча, пасада ...

Жывы гук фэстывалю запісваўся на аўдыёстужку. Падзею здымала кінахроніка «Беларусьфільму»[8], атрыманы фільм некалькі разоў патрабавала перарабіць камісія. Так і не прынятая стужка лягла «на паліцу» і з усімі рабочымі матэрыяламі па акце зьнішчана ў 1977 року. Дзякуючы сцэнарысту і апэратару Эдуарду Гайдуку, які таемна захаваў стужку, адбылася дэманстрацыя фільму ў Доме кіно ў 1987 року[9].

У 1971 року адбыўся Другі фэстываль, але на ягоных арганізатараў і ўдзельнікаў адбыліся ганеньні, спрычыненыя палітычнай сытуацыяй. На Другім біт-фэсьце ганаровае першае месца атрымаў гурт Уладзімера Сьпірыдовіча «Арганаўты»[10].

12 красавіка 2008 року ў той жа актавай залі БДУІР адбыўся вечар-трыб’ют фэстывалю. У ім узялі ўдзел гурты «Madera Hard Blues», «Князь Мышкин», «White Night Blues», «Пане-браце», «Сузор’е», «Песьняры», а таксама заслужаны артыст Рэспублікі Беларусі Ўладзімер Ткачэнка і маладыя выканаўцы[11]. Адкрыў вечарыну Генадзь Старыкаў(be), адзін з удзельнікаў гістарычнага фэстывалю, на сцэне таксама выступілі іншыя прадстаўнікі ансамбляў-удзельнікаў. У холе актавай залі БДУІР была арганізаваная выстава менскай залі музычнай славы «Hall of fame» пры падтрымцы музэю Ўладзімера Мулявіна.

Remove ads

Удзельнікі

Перад галоўнай падзеяй прайшлі адборачныя конкурсы. На замову ў друкарні былі надрукаваныя запрашальнікі і карткі з эмблемай фэстывалю. Удзел у фэсьце ўзялі 12 калектываў[12], агульная колькасць удзельнікаў — 89 чалавек, сярэдні ўзрост удзельнікаў — 20 гадоў. Сьпіс удзельнікаў:

  • «Альгарытмы»[13] (Радыётэхнічны інстытут)
  • «2+2» (Радыётэхнічны інстытут)
  • «Дойліды» (СКБ заводу імя С. Арджанікідзэ)
  • «Рэфлексы» (Мэдычны інстытут)
  • «Пінгвіны» (Інстытут фізыкі цьвёрдага цела і паўправаднікоў Акадэміі навук)
  • «Грыфы» (Цэнтральная ўнівэрсальная крама)
  • «Вясёлыя лісы» (школьны ансамбль)
  • «Дысканты» (Політэхнічны інстытут)
  • «Ювента» (Політэхнічны інстытут)
  • «Сінія гітары» (Політэхнічны інстытут)
  • «Скіфы» (Інстытут фізкультуры)
  • ансамбль Б. Гамаюнава (Белдзіпрасельбуд)

Кожны ансамбль выконваў сем песьняў, чатыры зь якіх прадугледжваліся «Палажэньнем аб фэстывалі біт-ансамбляў гораду Менску». Агульны час выступу не павінен быў перавышаць 45 хвілінаў, на ўстаноўку апаратуры перад выступам давалася 15 хвілінаў. У рэпэртуары музыкаў былі творы савецкіх і замежных кампазытараў, а таксама беларускія народныя песьні, апрацаваныя ў стылі біг-біту[14]. Абавязковым было ўключэньне ў праграму ўласнага твору і інструмэнтальнай п’есы. Пры вызначэньні пераможцы журы ўлічвала мастацкую сталасьць, тэхніку і культуру выкананьня, арыгінальнасьць аранжаваньня. Акрамя асноўных прызоў былі ўручаны спэцыяльныя: найлепшы сьпявак, найлепшы гітарыст фэстывалю й іншыя. Узнагароды журы разьмеркавала наступным чынам:

Больш інфармацыі Узнагарода, Ансамбль ...

Граматы таксама атрымалі: найлепшы рытм-гітарыст фэстывалю — Алег Герасіменка (ансамбль ЦУМу «Грыфы»), найлепшы сола-гітарыст фэстывалю — Яўген Канавалаў («Альгарытмы»),[16], найлепшы арганіст фэстывалю — Вячаслаў Ксяндзоў («Альгарытмы»), найлепшы ўдарнік фэстывалю — Міхаіл Голад («Альгарытмы»), найлепшая салістка фэстывалю — Ларыса Лаўрышкова («Альгарытмы»), найлепшы саліст — Юры Ражаў («Пінгвіны»), найлепшы ўласны твор — Яўген Канавалаў (за твор «Трынаццаты маршрут»). Белдзяржфілярмонія прадаставіла найлепшым біт-ансамблям эстрады сталічных кінатэатраў, кафэ, рэстаранаў. Пасьля фэстывалю ансамбль «Альгарытмы» чакаў тур па Сыбіры, на працягу трох тыдняў музыкі выступалі перад нафтавікамі, зьбіралі поўныя залі[17].

Remove ads

Крытыка

Хуткія факты Вонкавыя выявы ...

Ансамблі, якія ўдзельнічалі ў фэстывалі, зьяўляліся пераважна маладымі, узрост самога старога не перавышаў двух гадоў з моманту заснаваньня[18] Журналісты і карэспандэнты адзначылі істотны ўплыў творчасьці гурта «The Beatles» практычна на ўсіх удзельнікаў фэстывалю. Гэта выяўлялася і па рэпэртуары, і па манэры трымацца на сцэне. Таксама адзначалася, што агульны ўзровень беларускіх біт-ансамбляў пакуль ніжэйшы за ўзровень прафэсійных ансамбляў кшталту маскоўскага «Электрон» і ленінградзкага «Поющие гитары».

У цэлым адзначалася добрая арганізацыя фэстывалю і асаблівы моладзевы фэстывальны дух. Выступы гуртоў вылучаліся разнастайнасьцю. Ансамбль «Вясёлыя лісы», які меў досыць прымітыўны музычны ўзровень, кампэнсаваў адсутнасьць свайго творчага аблічча экзатычным вонкавым выглядам выканаўцаў. Таксама менавіта зьнешні бляск вылучаў выступ гурта інстытуту фізкультуры «Скіфы». Найбольш гарэзьліва і азартна на сцэне выступілі «Рэфлексы», яны, у тым ліку, выканалі папулярную ў тыя часы францускую алімпійскую мэлёдыю. Выступ ансамблю «Дойліды» быў просты і непасрэдны, але вылучаўся лірызмам. Характэрна, што ўдзельнікі гурта «Грыфы» амаль усю сваю праграму склалі з уласных твораў.

На адзінадушную думку журы і гледачоў Вялікі прыз фэстывалю быў прысуджаны ансамблю «Альгарытмы», які вылучала дакладная віртуозная ігра. Старшыня журы адзначыў, што яны граюць на ўзроўні прафэсіяналаў, маюць тонкае пачуцьцё мэлёдыі, рытму, скрупулёзна працуюць над кожным творам.

Цікавосткі

  • Праблемай амаль усіх ансамбляў зьяўлялася адсутнасьць заводзкай стандартнай апаратуры, і музыкі былі вымушаны рабіць яе сваімі рукамі, што адмоўна адбілася на якасьці гучаньня
  • Найлепшы клавішнік фэстывалю Вячаслаў Ксяндзоў скончыў жыцьцё самагубствам у тым жа 1968 року
  • «Дойліды» сталі ляўрэатамі Ўсесаюзнага конкурсу «Алё, мы шукаем таленты!(ru)» і цягам трох гадоў гастралявалі па СССР
  • Найлепшы саліст Юры Ражаў з «Пінгвінаў» зрабіў кар’еру ў Міністэрстве ўнутраных справаў
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads