Сузор’е (гурт)
менскі рок-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сузо́р’е» — менскі гурт, граў у стылістыцы гард-рок. Першы на Беларусі рок-гурт, які атрымаў статус прафэсійнага[1]. Калектыў запісаў першы ў гісторыі беларускай рок-музыкі магнітаальбом(uk) і даў больш за 1500 канцэртаў у розных гарадох СССР[1].
Remove ads
Гісторыя
Гурт зьявіўся у верасьні 1977 году як штатны гурт аднайменнага камсамольска-моладзевага кафэ ў Менску ў складзе: Андрэй Казлоўскі (сьпеў, гітара), Валянцін Пучынскі (сьпеў, бас-гітара), Андрэй Філатаў (бубны), Ігар Майскі (клявішныя), Уладзімер Пучынскі (гукарэжысэр). Напачатку сваёй дзейнасьці гурт выконваў вядомыя рокавыя і блюзавыя творы замежных аўтараў, абраўшы ў якасьці асноўнага кірунку прагрэсіў- і гард-рок.
Ад 1981 году гурт стаўся штатным калектывам Беларускае дзяржаўнае філярмоніі, дзе і працаваў да 1991 году, выконваючы ў асноўным расейска- і беларускамоўныя творы Пучынскага, Лучанка і Будніка. У выніку ажыцьцяўленьня пастановы ЦК КПСС у 1983 годзе калектыў быў пазбаўлены назвы і расфармаваны[2], але дастаткова хутка аднавіўся як інструмэнтальны ансамбль пад кіраўніцтвам А. Несьцяровіча. У сярэдзіне 80-х гурт выступаў як акампаніруючы ансамбль Сьвятланы Кульпы і Надзеі Мікуліч, узбагаціўшы сваё гучаньне народнымі інструмэнтамі. Пад назовам «Сузор’е» гурт аднавіўся у 1986 годзе.
Музыкі першымі на беларускае папулярнае сцэне рэалізавалі інструмэнтальныя фрагмэнты з «Полацкага сшытку», напісалі музыку на фрагмэнты паэмы «Песьня пра зубра» Міколы Гусоўскага[3] (у 2008 годзе аднайменная рок-опэра была скончаная і выйшла на дысках).
У розныя гады у склад гурту ўваходзілі Аляксей Казлоўскі (бас-гітара, сьпеў, пазьней — Zindan), Аляксандар Растопчын (гітара 1982—1984, пазьней «Тоніка», «Песьняры»), Вольга Аліпава (сьпеў), Вольга Хіжанкова (сьпеў), Павал Харэвіч (сьпеў), Аляксандар Брынцаў (сьпеў), Нэлі Дзянісава (сьпеў, пазьней — Zindan), Аляксандар Несьцяровіч (клявішныя, ад 1983). Гурт запісаў музыку для спэктаклю «Транслегатар» (Беларускае радыё, 1980), музычнага спэктаклю «Клеменс» (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа).
Гурт прыпыніў існаваньне ў 1991 годзе. Напрыканцы 2001 з ініцыятывы прадусара Ўладзімера Пучынскага гурт быў часова адноўлены, і адбылося колькі клюбных канцэртаў у Менску.
Найбольш вядомыя песьні — «Старый мост», «Фортуна», «Весенний день», «Капитан», «Сентябрьская река», «Песня пра зубра», «На шляху дзікіх гусей».
Remove ads
Узнагароды
Фэстывалі: Міжнародны фэстываль палітычнае песьні «Рыга 1978» (Рыга, Латвія), Усесаюзны конкурс эстраднае песьні «Ялта 1981» (Ялта, Украіна), Другі ўсесаюзны фэстываль польскае песьні ў Віцебску (1990).
Узнагароды: I прэмія Міжнароднага фэстывалю палітычнае песьні «Рыга 1978» (Рыга, Латвія), «За ўнёсак у разьвіцьцё беларускае рок-музыкі» на «Рок-каранацыі»-2001.
Альбом «Песня пра зубра» трапіў у топ-10 па вэрсіі «Experty.by» па выніках 2008 году[4].
Remove ads
Дыскаграфія
- «Кофе Сузорье» (магнітаальбом, 1981; CD «Кафе», 2003)
- «Старый мост» (максі-сынгл, EP, 1983)
- «Рок-терапия» (альбом, MC 1984, CD 2003)
- «Сентябрьская река» (альбом, LP, 1988)
- «Нелли + Сузорье» (альбом, CD, 2002)
- «Песня пра зубра» (альбом, CD, 2010)[5]
Літаратура
- Д. П. «СУЗОР’Е» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 285–286. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads