Петразаводзк
горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Петразаводзк (па-карэльску: Petroskoi, па-фінску: Petroskoi, па-вэпску: Petroskoi, або Zavod, па-расейску: Петрозаводск) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Рэспублікі Карэліі. Горад месьціцца на берагах Петразаводзкае губы Анескага возера. Насельніцтва — 263,6 тыс. чалавек (2012 год).
Remove ads
Гісторыя

Горад заснаваны 25 чэрвеня 1703 году Пятром І, як Шуйскі завод. У 1777 годзе Пятроўскі завод быў ператвораны ў павятовы горад Петразаводзк. У 1916 годзе праз горад была пракладзеная чыгунка Петраград — Раманаў-на-Мурмане. У час Вялікай Айчыннай вайны Петразаводзк быў акупаваны фінскімі войскамі і моцна разбураны. Блізу Петразаводзку, у пасёлку Шокша, выяўленыя радовішчы чырвоных і цёмна-малінавых кварцытаў і чырвоных кварцытапяшчанікаў (распрацоўваецца з 18 стагодзьдзя, выкарыстоўваліся пры аздабленьні многіх мясцовых будынкаў і збудаваньняў, а таксама Ісаакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу, Маўзалею Леніна ў Маскве). Яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны Петразаводзк быў вядомы, як месца палітычнай ссылкі.
Гісторыя назваў
- 1703 — Шуйскі завод
- 1704 — Пятроўскі завод
- 1777 — Петразаводзк
- 1941 — Яанісьліна
- 1944 — Петразаводзк
Remove ads
Рэкі
У Петразаводзку працякаюць рэкі: Ласосінка, Шуя, Няглінка, Томіца.
Транспарт
Тралейбус
У 1961 годзе ў Петразаводзку адкрыты тралейбусны рух. На дадзены момант дзейнічае 7 маршрутаў. Раней у горадзе тралейбусная сетка налічвала да 10 маршрутаў. Першы тралейбусны парк адкрыты ў 1949 годзе на плошчы Маршала Жукава. Другое дэпо адкрытае ў 1998 годзе на Курганскай праездзе. З 1 чэрвеня 2011 г. праезд каштуе 12 рублёў.
Аўтобус
9 траўня 1915 году ў Петразаводзку адкрыты аўтобусны рух. Па пачатку выкарыстоўваліся аўтамабілі.
Чыгуначная дарога

З 1915 году ў Петразаводзку дзейнічае чыгуначны рух. З 1916 году ў Петразаводзк пачалі хадзіць міжгароднія цягнікі.
Аэрапорты
У 1939 годзе ў Петразаводзку адкрыты аэрапорт Бесавец, побач зь вёскай Бесавец. Таксама дзейнічаюць аэрапорт Пяскі, зь якога зь лістапада па травень ажыцьцяўляюцца штотыднёвыя рэйсы на Кіжы ды Сянную Губу, і аэрапорт Пу́даж. Раней функцыянаваў гідрапорт.
Водны вакзал

Зь сярэдзіны 19 стагодзьдзя з Воднага вакзалу гораду Петразаводзку адпраўляюцца рэйсы ў Санкт-Пецярбург па рацэ Сьвір. З 1940 году рэйсы адпраўляюцца на Кіжы і на Бараньні Бераг.
Аўтамабільны дарогі
Празь Петразаводзк праходзіць аўтадарога Санкт-Пецярбург — Мурманск — Нарвэгія E105 М18 «Кола». Адлегласьць да Санкт-Пецярбургу складае 412 км, да Фінляндыі па маршруце міжнароднай аўтастрады «Блакітная дарога» не перавышае 350 км.
Раёны
У савецкі час у Петразаводзку існавалі два раёны (Ленінскі і Кастрычніцкі), але ў 1988 годзе яны былі скасаваныя.
Вуліцы

На тэрыторыі Петразаводзку знаходзяцца шмат вуліцаў, праспэктаў, бульвараў, завулкаў і плошчаў.
Плошчы
Галоўная плошча Петразаводзку — плошча Леніна. Ад яе па праспэкце Карла Маркса разьмешчана плошча Кірава. Прывакзальная плошча Петразаводзку — плошча Гагарына.
Славутасьці

У Петразаводзку дзейнічаюць тры дзяржаўныя і рэспубліканскія музэі, 5 прафэсійных тэатраў, а таксама Карэльская дзяржаўная Філярмонія.
Нацыянальны склад
Насельніцтва
Значную колькасьць насельніцтва Петразаводзку складаюць расейцы, далей, паводле статыстыцы, прадстаўлены карэлы. Насельніцтва городу на 2010 год складае 263 тыс. чалавек. Колькасьць белрусаў — 7081 чалавек (на 2010 год) ці 3% насельніцтва Петразаводзку. Такім чынам, колькасьць беларусаў у горадзе раўняецца колькасьці фінаў.
Традыцыі
Дзень гораду
Дзень гораду ў Петразаводзку сьвяткуецца ў апошнюю суботу чэрвеня (за выключэньнем 2011 году, калі пад Петразаводзкам адбылося крушэньне самалёту).

У 2003 годзе Петразаводзку споўнілася 300 гадоў. Горад быў узнагароджаны ордэнам Пятра Вялікага.
Пятроў дзень
Актыўна гэтае сьвята адзначае карэльская вёска Лахці, дзе ў 18 стагодзьдзі была пабудавана царква сьвятых апосталаў Пятра і Паўла.
Адукацыя
На тэрыторыі Петразаводзку знаходзяцца тры вышэйшыя ўстановы, каля 50 школаў і дзіцячых садкоў.
Вонкавыя спасылкі
Петразаводзк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads