Права працы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Права працы» — газэта рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выдавалася з 7 па 24 сьнежня 1927 году ў Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень. Рэдактар-выдавец: А. Выдрыцкі.

Хуткія факты Тып, Уладальнік ...

Выходзіла пасьля закрыцьця газэты «Праца». Пасьля забароны і гэтага выданьня пачала выдавацца пад назвай «Навагодняя праца».

Remove ads

Іншыя назвы

У сувязі з рэпрэсіямі польскіх улад выдаўцы 15 разоў мянялі назву газэты:

Remove ads

Гісторыя

Мела рубрыкі «Палітычная хроніка», «Выбарная хроніка», «3 сэйму» і інш. Пісала пра цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча працоўных Заходняй Беларусі, нацыянальна-вызваленчы рух, рознагалосьсі паміж прадстаўнікамі ідэй сацыялістычнай і нацыянальнай арыентацыі ў барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне, гісторыю стварэньня і дзейнасьць розных партыяў і арганізацыяў, у т. л. БСРГ, Польскай сацыялістычнай партыі, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, Беларускага сялянскага саюза і інш.

Асьвятляла падрыхтоўку, выбары і работу польскага сэйму, інфармавала пра ход судовага працэсу над дзеячамі БСРГ. На старонках газэты зьмешчаны выступы беларускіх паслоў у польскім сойме, артыкулы з нагоды 10-й гадавіны незалежнасьці Польшчы, матэрыялы пра культурнае жыцьцё ў Заходняй Беларусі, вершы М. Васілька, Х. Ільяшэвіча, А. Салагуба, В. Таўлая і інш., пад рубрыкай «Маленькі фэльетон» матэрыялы І. Маразовіча (пад псэўд. Я. Маланка), пераклады на беларускую мову асобных твораў У. Караленкі.

Разам выйшла каля 120 нумароў, зь іх больш за 50 канфіскавана. Зачынена польскімі ўладамі.

Remove ads

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads