Про Ліга чэмпіянату Бэльгіі па футболе 2023—2024 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Про Ліга 2023—2024 гадоў — 121-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Бэльгіі, які праходзіў з 28 ліпеня 2023 году па 2 чэрвеня 2024 году. Першым пасьля рэгулярнага сэзону быў «Юніён Сэн-Жыль», аднак па выніках чэмпіёнскага плэй-оф чэмпіёнам стаў «Бруге», які тым самым здабыў свой 19-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы і фармат спаборніцтваў

У зьвязку са зьменай фармату колькасьць клюбаў-удзельнікаў скарацілі ў параўнаньні з мінулым сэзонам з 18 да 16, таму з Чэленджэр Про Лігі павысіўся толькі адзін клюб — РВДМ, які замяніў «Оостэндэ», «Зюльтэ-Варэгем» і «Сэрэн».

Паводле новага фармату 16 клюбаў-удзельнікаў спачатку гулялі рэгулярны сэзон з 30 матчаў (кожны з кожным дома і ў гасьцях), пасьля чаго клюбы падзяліліся на тры групы, унутры якіх зноў гулялі кожны з кожным, для першых дзьвюх групаў — маючы ў пачатку палову ад пунктаў, здабытых у рэгулярным сэзоне. Першыя шэсць клюбаў разыгралі паміж сабой чэмпіёнства, клюбы на месцах зь сёмага па дванаццатае гулялі за ўдзел у стыкавым матчы за кваліфікацыю ў Лігу канфэрэнцыяў, клюбы на месцах з 13-га па 16-е гулялі за захаваньне месца ў Про Лізе.

Remove ads

Рэгулярны сэзон

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Лік перамог; 3) Розьніца мячоў; 4) Забітыя мячы; 5) Лік гасьцявых перамог; 6) Розьніца мячоў у гасьцях; 7) Забітыя гасьцявыя мячы; 8) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
  1. Пераможца рэгулярнага сэзону кваліфікуецца ў Лігу Эўропы, калі не здабудзе кваліфікацыю ў Лігу чэмпіёнаў у плэй-оф.

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Анд ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Remove ads

Плэй-оф

Чэмпіёнскі плэй-оф

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты без даданьня паловы пункту пры акругленьні пасьля рэгулярнага сэзону; 3) Месца па выніках рэгулярнага сэзону.
Заўвагі:
  1. «Юніён Сэн-Жыль» кваліфікаваўся ў раўнд плэй-оф Лігі Эўропы як пераможца Кубка Бэльгіі. Кваліфікацыі ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы і ў стыкавы матч за Лігу канфэрэнцыяў перайшлі двум наступным камандам у табліцы.

Плэй-оф за эўракубкі

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты без даданьня паловы пункту пры акругленьні пасьля рэгулярнага сэзону; 3) Месца па выніках рэгулярнага сэзону.
Заўвагі:
  1. «Стандарду» прысудзілі тэхнічную паразу 0:5 з-за зрыву матчу яго фанатамі.

Стыкавы матч за Лігу канфэрэнцыяў

Пятая каманда чэмпіёнскага плэй-оф і пераможца плэй-оф за эўракубкі сустрэліся ў матчы, пераможца якога кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў.

Больш інфармацыі Генк, 0:1 ...

Плэй-оф на паніжэньне

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Месца па выніках рэгулярнага сэзону.

Пераходныя матчы

Клюбы Чэленджэр Про Лігі, якія занялі месцы з трэцяга па шостае, трапілі ў плэй-оф на павышэньне. Іх пераможца «Лёмэль» сустрэўся ў фінальных пераходных матчах з другой камандай плэй-оф на паніжэньне Про Лігі, «Кортрэйкам». Перамогу ў дадатковы час здабыў «Кортрэйк», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.

Першы матч

Больш інфармацыі Лёмэль, 0:1 ...

Матч у адказ

Больш інфармацыі Кортрэйк, 4:2 (д. ч.) ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads