Прыбалавічы
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пры́балавічы[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 6 км ад шашы Р36, за 46 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў. Прыбалавічы ўваходзяць у склад Мілашавіцкага сельсавету, цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прыбалавічы».
Remove ads
Гісторыя
Прыбалавічы вядомыя з 1431 году, калі вялікі князь літоўскі Сьвідрыгайла падарыў іх князю Міхаілу Чартарыйскаму.
У 1451 годзе згадваюцца як прыватнае сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага. У XV—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.
У сьнежні 1942 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 52 жыхары.
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1815 год — 27 двароў; 1845 год — 23 двары, 180 жыхароў; 1886 год — 38 двароў, 203 жыхары
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 87 двароў, каля 590 жыхароў; 1917 год — 98 двароў, 692 жыхары; 1940 год — 250 двароў, 1030 жыхароў; 1998 год — 340 двароў, 1015 жыхароў; 1999 год — 1005 жыхароў; 2000 год — 347 двароў, 985 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 836 жыхароў
Інфраструктура
Сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама.
Інфармацыя для турыстаў
Помнікі архітэктуры
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы, драўляная, пабудавана ў ХVІІІ стагодзьдзі
- Магіла ахвяр фашызму. У 1958 годзе на магіле пастаўлены абэліск.
Асобы
Радзіма беларускага фальклярыста Алеся Лозкі.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads