Прыгоды Несьцеркі
беларускі анімацыйны фільм 2013 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прыгоды Несьцеркі — першы беларускі поўнамэтражны анімацыйны фільм. Зьняты на кінастудыі «Беларусьфільм». Прэм’ера адбылася 25 сакавіка 2013 году ў менскім кінатэатры «Дом кіно». Рэжысэр карціны — Ігар Волчак. Сцэнарыст — Дзьмітры Якутовіч. Гукарэжысэр — Сяргей Чухроў.
Remove ads
Сюжэт
Фільм складаецца з 8 гісторыяў, у якіх герой народных легендаў і паданьняў Несьцерка са сваімі неразлучнымі сябрамі сабакам і катом знаходзяць выхад зь любой сытуацыі. Яны ператвараюць звычайныя гліняныя збаны ў музычны інструмэнт, перамагаюць крыважэрнага Цмока, які выкраў нявесту Несьцеркі, і знаходзяць управу на Ліха, якое пасялілася ў іх доме.
Пачуўшы наказ ад багіні рамёстваў часьцей глядзець пад ногі, бо скарбы часта хаваюцца там, дзе менш за ўсё чакаеш іх убачыць, Несьцерка атрымлівае ў дар талент ганчара й з энтузіязмам бярэцца за справу. Разам са сваім памочнікам і верным сябрам сабакам лепіць гаршчкі й сувэніры з гліны й мае намер прадаць іх на кірмашы. Шлях Несьцеркі да вялікіх грошай перапоўнены рознымі перашкодамі. Аднак пацешны герой дастойна іх пераадольвае й робіць для сябе пэўныя жыцьцёвыя высновы, кожная зь якіх увасабляецца ў прыказках. Напрыклад, «Ня сунь носа ў чужое проса», «Захочаш есьці, навучысься й колы гнуць, і лапці плесьці», «Не пазнаўшы ліха, не пазнаеш і радасьці».
Remove ads
Гісторыя
У 2003 годзе выйшла першая з 8 сэрыяў, у 2012 годзе завяршылася работа над апошняй часткай. Пасьля чаго ўсе сэрыі зманціравалі, ператварыўшы праект у поўны анімацыйны мэтар на 52 хвіліны.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads