Прымэйра-Ліга 2020—2021 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прымэйра-Ліга 2020—2021 гадоў — 87-ы розыгрыш Прымэйра-Лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Партугаліі, які праходзіў з 18 верасьня 2020 году па 19 траўня 2021 году. Чэмпіёнам стаў «Спортынг», які тым самым здабыў свой 19-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел 18 клюбаў, зь якіх 16 удзельнічалі ў папярэднім сэзоне, а два клюбы прасунуліся з Другой лігі — «Насьёнал» і «Фарэнсі». Гэтыя клюбы замянілі «Віторыю» з Сэтубала і «Авіш».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Партугальская ліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Лік перамог; 7) Забітыя мячы; 8) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
  1. «Брага» кваліфікавалася ў групавы этап Лігі Эўропы як пераможца Кубка Партугаліі, таму кваліфікацыя ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў перайшла ад чацьвёртай да пятай каманды лігі, а кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў перайшла ад пятай да шостай каманды лігі.
  2. «Віторыя» Гімарайнш разьмешчана ў табліцы вышэй за «Марэйрэнсі» паводле пунктаў у гульнях паміж сабою: «Віторыя» — 4, «Марэйрэнсі» — 1.
  3. «Фамалікан» разьмешчаны ў табліцы вышэй за «Бэленэнсіш САД» паводле пунктаў у гульнях паміж сабою: «Фамалікан» — 4, «Бэленэнсіш САД» — 1.
  4. «Тандэла» разьмешчана ў табліцы вышэй за «Баавішту» паводле пунктаў у гульнях паміж сабою: «Тандэла» — 4, «Баавішта» — 1.
  5. «Партыманэнсі» разьмешчаны ў табліцы вышэй за «Марытыму» паводле пунктаў у гульнях паміж сабою: «Партыманэнсі» — 4, «Марытыму» — 1.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Баа ...
Крыніца: Партугальская ліга
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Пераходныя матчы

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Рыю Аві», які заняў 16-е месца ў Прымэйра-Лізе, і «Арокай», якая заняла трэцяе месца ў Лізе 2. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыла «Арока» і павысілася ў Прымэйра-Лігу, а «Рыю Аві» адправіўся ў Лігу 2.

Першы матч

Больш інфармацыі Арока, 3:0 ...

Матч у адказ

Больш інфармацыі Рыю Аві, 0:2 ...
Remove ads

Бамбардзіры

Больш інфармацыі Месца, Гулец ...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads