Чарнобыльская АЭС

колішняя атамная электрастанцыя на тэрыторыі Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарнобыльская АЭС
Remove ads

Чарнобыльская атамная электрастанцыя (ЧАЭС) — спыненая атамная электрастанцыя Ўкраіны каля пакінутага горада Прыпяць у Кіеўскай вобласьці, якая дзейнічала ў 1977—2000 гадох.

Хуткія факты Краіна, Месцазнаходжаньне ...

Сумна вядомая ў сувязі з катастрофай, якая адбылася 26 красавіка 1986 году. Знаходзіцца ў распараджэньні Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Украіны[1], у 2005 годзе генэральным дырэктарам прызначаны Ігар Грамоткін. На 2023 год прадпрыемства налічвала 2533 супрацоўнікі[2].

Remove ads

Геаграфія

Чарнобыльская АЭС разьмешчаная ва ўсходняй частцы беларуска-ўкраінскага Палесься на поўначы Ўкраіны за 11 км ад мяжы зь Беларусьсю, на беразе ракі Прыпяць, якая ўпадае ў Дняпро. Да захаду ад трохкілямэтровай санітарна-ахоўнай зоны АЭС разьмяшчаецца пакінуты горад Прыпяць, за 15 км на паўднёвы ўсход ад станцыі знаходзіцца былы раённы цэнтар — пакінуты горад Чарнобыль, за 110 км на поўдзень — Кіеў.

Remove ads

Апісаньне станцыі

Thumb
Касьмічны здымак ЧАЭС і навакольляў са станцыі «Мір», 27 красавіка 1997 году

Першая чарга ЧАЭС імя Леніна (першы і другі энэргаблёкі з рэактарамі РБМК-1000) была пабудаваная ў 1970—1977 гадах, другая чарга (трэці і чацьвёрты энэргаблёкі з аналягічнымі рэактарамі) была пабудаваная на гэтай жа пляцоўцы да канца 1983 году. У 1981 годзе ў 1,5 км да паўднёвага-ўсходу ад пляцоўкі першай—другой чаргі было пачата будаўніцтва трэцяй чаргі — пятага і шостага энэргаблёкаў з такімі жа рэактарамі, спыненае пасьля катастрофы на чацьвёртым энэргаблёку пры высокай ступені гатовасьці аб’ектаў.

Непасрэдна ў даліне ракі Прыпяць да паўднёвага-ўсходу ад пляцоўкі АЭС для забесьпячэньня астуджэньня кандэнсатараў турбін і іншых цеплаабменьнікаў першых чатырох энэргаблёкаў пабудавана наліўная сажалка-ахаладжальнік памерам 22 км² і ўзроўнем вады на 3,5 м ніжэй адзнакі пляноўкі пляцоўкі АЭС. Для забесьпячэньня астуджэньня цеплаабменьнікаў трэцяй чаргі плянавалася выкарыстаць спэцыяльна ўзводзячыяся побач зь пятым і шостым блёкамі градзірні.

14 верасьня 1982 г. Управа КДБ па Кіеўскай вобласьці (Украінская ССР) даслала кіраўніцтву 1-ю справаздачу «Аб наступствах аварыі на АЭС», у якой паведамлялася: «аб выпадзеньні радыёактыўнага паліва ў графітавую муроўку ў выніку аварыі рэактара 1-га энэргаблока». У выніку на ранак 14 верасьня ў неабслугоўваных памяшканьнях газавага контура і дрэнажных сыстэмаў рэактарнага аддзяленьня мела месца павышэньне ўзроўню гама-выпраменьваньняў да 1000 мікрарэнтген за сэкунду, што перавысіла дапушчальную мяжу ў 100 разоў[3].

Праектная генэравальная магутнасць ЧАЭС складала 6000 Мвт, па стане на красавік 1986 году ў эксплюатацыі былі задзейнічаныя чатыры энэргаблёкі з рэактарамі РБМК-1000 сумарнай гэнэравальнай магутнасьцю 4000 Мвт [4] На момант катастрофы Чарнобыльская АЭС, разам зь Ленінградзкай ды Курскай, была самай магутнай у СССР.

У 1988 годзе на Чарнобыльскай АЭС спынілі будоўлю 2-х рэактараў.

Пасьля 23 гадоў і аднаго дня эксплюатацыі 15 сьнежня 2000 году станцыя спыніла гэнэрацыю электраэнэргіі. У цяперашні час вядуцца працы па вывадзе з эксплюатацыі Чарнобыльскай АЭС і пераўтварэньню разбуранага ў выніку катастрофы чацьвёртага энэргаблёка ў экалягічна бясьпечную сыстэму.

Remove ads

Парушэньні пры будаўніцтве

Частку трубаў для Чарнобыльскай АЭС вырабілі зь легаванай сталі празь нястачу трубаў з цыркону, што было парушэньнем правілаў мантажу. Праз гэта 26 красавіка 1986 году, пры павышэньні тэмпэратуры ў рэактары да крытычнага ўзроўню, сталёвыя трубы пакарабаціліся, што пазбавіла магчымасьці рэгуляваць магутнасьць рэактара і стала чыньнікам наступнага выбуху[5].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads