Алесь Ліпай
беларускі журналіст і паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́сь Ліпа́й (1966, в. Андросаўшчына Капыльскага раёну, Менская вобласьць, Беларуская ССР — 23 жніўня 2018, Менск, Беларусь[1]) — беларускі журналіст і паэт. Заснавальнік і кіраўнік Беларускага прыватнага агенцтва навінаў (БелаПАН, 1991) і сеціўнай газэты «Беларускія навіны».
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў сярэднюю школу ў Капылі. Затым факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1991), на якім выдаваў сьценгазэту «Лірнік». У 1988 г. стаўся першым карэспандэнтам Радыё «Свабода» ў Беларусі. Пры канцы 1980-х гадоў — удзельнік Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». У 1991 годзе, цягам працы ў газэце «Сьцяг юнацтва» (рас. Знамя юности, 1988—1991), вёў беларускамоўную старонку «Родны склон». Аўтар беларускага перакладу Дамовы аб вывадзе ядзернай зброі зь Беларусі, якую падпісалі старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч і прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан. На пачатку 1990-х гадоў зладзіў перавоз у Беларусь звыш 1000 кніг, выдадзеных беларускай дыяспарай у Нямеччыне, і распаўсюдзіў іх па школах ды бібліятэках. У чэрвені 1996 г., пад час вызваленьня закладнікаў, захопленых у дзіцячым садку, узяў інтэрвію ў тэрарыста, адцягнуўшы тым самым ягоную ўвагу на сябе. Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996—1998).
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Першую кнігу паэзіі «Пад сьнегам» выдаў у 2000 годзе. У 2007 г. выйшаў зборнік паэзіі «Рэшта»[2].
Праваслаўны хрысьціянін. Дзеці Ян, Аляксей і Алеся.
Remove ads
Бібліяграфія
- Пад сьнегам. — Менск: ФілСэрв плюс, 2001. — 196 с. — ISBN 985-6489-32-6
- Рэшта. — Менск: Ігар Логвінаў, 2001. — 128 с. — ISBN 978-985-6800-35-4
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads