Сяргей Альшэўскі

беларускі настаўнік, прадпрымальнік, грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярге́й Сярге́евіч Альшэ́ўскі (нар. 15 траўня 1984) — фінансавы дырэктар «Press Club Belarus», беларускі палітвязень.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца вучобы ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў факультэт матэматыкі й інфарматыкі, пасьля асьпірантуру Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[3].

Выкладаў матэматыку й інфарматыку ў школе, прафэсійна-тэхнічнай вучэльні, унівэрсытэце; працаваў у Нацыянальным інстытуце адукацыі[4][5], Галоўным інфармацыйна-аналітычным цэнтры Міністэрства адукацыі[3]. Кіраўнік праекту «Народны падручнік»[6].

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Тройчы[3] вылучаўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Нёманскай выбарчай акрузе №56[7].

Затрыманы 22 сьнежня 2020 року ў сядзібе «Press Club Belarus», у загараднай хаце ў часе ператрусу забраныя ягоныя ноўтбукі ды банкаўскія карткі. 31 сьнежня выстаўленае абвінавачваньне ва «ўхіленьні ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры»[8].

13 студзеня 2021 року сумеснай заяваю адзінаццаці праваабарончых арганізацыяў Сяргей Альшэўскі разам зь іншымі арыштаванымі супрацоўнікамі «Press Club Belarus» быў прызнаны палітычным зьняволеным[9].

19 жніўня Сяргей Альшэўскі і супрацоўнікі «Прэс-клюбу» вызваленыя паводле памілаваньня[10].

Жанаты. Ад першага шлюбу мае двух дачок.

Remove ads

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads