Путчынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Путчынскі сельсавет
Remove ads

Пу́тчынскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Путчына.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі. У 1924—1927 гадох цэнтрам сельсавету быў пасёлак Татаршчына, з 1927 году — пасёлак Путчына. 25 ліпеня 1931 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі.

15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 31 ліпеня 1937 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Заслаўскага раёну. 23 жніўня 1937 году сельсавет пераўтвораны ў беларускі. 4 лютага 1939 году сельсавет перададзены адноўленаму Койданаўскаму раёну.

8 красавіка 1957 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Вертнікаўскага сельсавету.

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Антонаўшчына, Валмечка, Васілеўшчына, Волма, Жытнае, Загайна, Залатары, Лявонцы, Міхалеўшчына, Міхалова, Мянькі, Падзерычы, Рудзеўшчына, Сурціны, Сьвідоўшчына, Хімарады, Шчэпкі, Янкоўцы — ліквідаванага Волменскага сельсавету[1].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 — 39

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads