Волма (Койданаўскі раён)

вёска ў Беларусі, уваходзіць у склад Койданаўскага раёну Менскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia

Волма (Койданаўскі раён)
Remove ads

Во́лма[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Волме. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 164 чал. Знаходзіцца за 30 км ад Койданава, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Койданава; каля шашы Койданаў — Івянец.

Хуткія факты

Волма — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся палац Ваньковічаў у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Волма ўпамінаецца ў другой палове XV ст. як уладаньне Войцеха Манівіда. У 1472 годзе тут існаваў касьцёл, які адносіўся да Віленскага біскупства. У 1563 годзе Волма знаходзілася ў валоданьні Альбэрта Гаштольда. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У 1581 годзе Волма атрымала статус мястэчка. На 1620 год тут было 55 двароў. У XVII—XIX стагодзьдзях Волма знаходзілася ў валоданьні Валадковічаў, Філіповічаў, Ваньковічаў. У 1751 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Волма апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Менскім павеце Менскай губэрні[2]. У пачатку XIX ст. на паўночнай ускраіне мястэчка, на беразе ракі Валмянкі сфармавалася сядзіба з паркам, што належала Ваньковічам. У 1861—1866 гадох у Волме было 14 двароў, на 1886 год — 4 двары. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), а ў 1864 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў Волме царкоўнапрыходзкую школу (13 вучняў — 10 хлопчыкаў, 3 дзяўчынкі).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Волму занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Волма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Волма апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Волма ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету з 25 сьнежня 1962 году Стаўпецкага, з 6 студзеня 1965 году Валожынскага, з 12 жніўня 1970 году Койданаўскага раёнаў. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 102 двары, на 1992 год — 113, на 1996 год — 198, на 1 студзеня 2004 году — 76.

18 сакавіка 2011 году да Волмы далучылі вёску Зуёўку[4]. Да 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Волменскага сельсавету вёску перадалі ў Путчынскі сельсавет[5].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1865 год — 93 чал.; 1886 год — 36 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 298 чал.[6]; 1970 год — 277 чал.; 1992 год — 354 чал.[7]; 1996 год — 580 чал.[8]; 1999 год — 193 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 год — 115 чал.[9]; 2010 год — 164 чал.

Інфраструктура

У Волме працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта. Апроч таго, тут месьціцца філія Міжнароднага экалягічнага ўнівэрсытэту імя А. Сахарава.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Сядзібна-паркавы комплекс Ваньковічаў (XIX ст.)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Спачыну Найсьвяцейшай Панны Марыі (1751; захаваліся падмуркі)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads