Волменскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Во́лменскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Волма.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Івянецкага раёну Баранавіцкай вобласьці. 17 красавіка 1962 году раён скасаваны, 24 населеныя пункты сельсавету далучаны да Валожынскага раёну. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Стаўпецкага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Валожынскаму раёну. 12 жніўня 1970 году сельсавет перададзены Койданаўскаму раёну.

18 сакавіка 2011 году вёска Зуёўка ўвайшла ў склад вёскі Волма[1].

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Антонаўшчына, Валмечка, Васілеўшчына, Волма, Жытнае, Загайна, Залатары, Лявонцы, Міхалеўшчына, Міхалова, Мянькі, Падзерычы, Рудзеўшчына, Сурціны, Сьвідоўшчына, Хімарады, Шчэпкі, Янкоўцы — перададзеныя ў склад Путчынскага сельсавету[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads