Пэтрас (гара)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пэтрас (гара)
Remove ads

Пэ́трас (па-ўкраінску: Петрос) — гара ва Ўкраінскіх Карпатах, у Рахаўскім раёне Закарпацкай вобласьці. Адна з найвышэйшых вяршыняў горнага масіву Чарнагора. Папулярны аб’ект пешаходнага турызму.

Хуткія факты Найвышэйшы пункт, Вышыня ...
Remove ads

Апісаньне

Вышыня — 2020 м. Разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы масіву паміж гарамі Шэшул (на паўднёвым-захадзе) і Гавэрла (на ўсходзе). Заходні і паўднёва-заходні схілы стромкія са шматлікімі каменнымі россыпамі, паўночны і паўночна-ўсходні — абрывістыя, са скальнымі выступамі. Ёсьць старажытналедніковыя формы рэльефу. Складаецца зь пяшчанікаў.

Пакрытая пераважна субальпійскаю расьліннасьцю. Распаўсюджаныя хмызьнякі (ядловец сыбірскі, рададэндран), чарнічныя зарасьнікі і яловыя лясы (да вышыні 1530—1600 м). Узімку даволі часта бываюць сьнежныя лявіны. Ёсьць турыстычны прытулак на паўднёвых схілах.

Краявіды з Пэтрасу амаль такія ж, як з Гавэрлы. Асабліва прыгожа выглядае галоўны хрыбет Чарнагора, які можна назіраць па ўсёй ягонай даўжыні — ад Гавэрлы да Папа Івана. Выразьней, чым з Гавэрлы, бачная Блізьніца і за ёй — шэраг далінаў хрыбта Свыдзівец.

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads