Пярэспа (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пярэ́спа — невялікая рэчка, левы прыток Сьвіслачы (басэйн Дняпра), якая дала назву гістарычнай мясцовасьці ў Менску.
Упадала ў Сьвіслач паміж менскімі прадмесьцямі Старажоўкай і Пярэспай, у раёне Старавіленскага тракту. Паводле легенды на ёй быў пабудаваны млын легендарнага асілка Мянеска, што заснаваў Менск.
Remove ads
Гісторыя
Па легендзе, на вадаспадзе ў месцы ўпадзеньня Пярэспы ў Сьвіслач быў пабудаваны млын волата Менска, з чаго пачаў сваё існаваньне Менск. У 1922 годзе ў раку ўпадаў магістральны канал асушальнай сеткі Камароўскага балота. У Пярэспу ўпадала цяпер няісная рака Віранка. У 1975 годзе рака была заключана ў падземны ліўневы калектар, які ў асяроддзі менскіх дыгераў называецца Фарфоравым, а афіцыйна Камароўскім.
Remove ads
Геаграфія
Выток Пярэспы знаходзіўся на тэрыторыі Камароўскага балота (цяпер у Парку Сяброўства Народаў), каля месца скрыжаваньня вуліцаў Кульман і Карастаянавай. Рэчка працякала па тэрыторыі, дзе зараз разьмяшчаецца кацельная Цэнтральнага раёна, затым уздоўж вуліцы Гая, і па тэрыторыі фарфоравага завода ў бок скрыжаваньня вуліцаў Машэрава, Даўмана і Старажоўская. Вусьце разьмяшчаецца паміж спартыўным комплексам Дынама і праспэктам Машэрава, рака ўпадала ў Сьвіслач невялікім вадаспадам. Цяпер побач з вусьцем знаходзіцца 150-мэтровы вадасьцёк, які заканчваецца ўваходам у калектар.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads