Пятро Краўчанка

беларускі дыплямат, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Пятро Краўчанка
Remove ads

Пятро́ Кузьмі́ч Кра́ўчанка (нар. 13 жніўня 1950 году ў Смалявічах) — беларускі палітык, дыплямат і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1976).

Хуткія факты Міністар замежных справаў БССР і Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...
Remove ads
Remove ads

Біяграфія

Выпускнік БДУ (1972). Быў сакратаром Менскага гарадзкога камітэту КПБ (1985—1990). У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня, але ўжо ў гэтым жа годзе прызначаны быў Міністрам замежных справаў БССР[1], у сувязі з чым яго мандат скончыўся[2]. Міністрам быў да 1994 году. У 1995 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.

19 студзеня 1998 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Японіі[3], 14 сьнежня 1999 году стаў таксама амбасадарам у Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтве[4]. На гэтых пасадах быў да 19 лістапада 2002 году, калі быў адстаўлены[5].

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads