Смалявічы
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смаляві́чы — места ў Беларусі, на рацэ Плісе. Адміністрацыйны цэнтар Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 784 чалавекі[2]. Знаходзяцца за 35 км на ўсход ад Менску; чыгуначная станцыя на лініі Менск — Ворша. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Ігуменам, Лагойскам, Сьмілавічамі.
Remove ads
Смалявічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася збудаваная ў стылі барока драўляная царква Сьвятога Мікалая, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі[3].
Remove ads
Назва
Тапонім Смалявічы ўтварыўся ад слова смала, бо галоўным промыслам жыхароў на працягу многіх стагодзьдзяў была яе здабыча з драўніны[4].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Смалявічы (Смальнявічы) як уладаньне крэўскага намесьніка Алехны Даргіевіча датуецца 1448 годам[5]. Існуюць зьвесткі, што ў 1508 годзе вялікі князь падараваў паселішча гетману Канстантыну Астроскаму[5]. Аднак гісторык Вячаслаў Насевіч прыйшоў да высновы, што пэргамін з гэтай згадкай трэба вызнаць фальсыфікацыяй, зробленай недзе ў XVII або нават XVIII стагодзьдзі[6]
У 2-й палове XVI стагодзьдзя Смалявічы перайшлі ў валоданьне роду Радзівілаў, у чыіх руках заставаліся потым на працягу амаль трох стагодзьдзяў. У 1586 годзе староста барысаўскі і гетман вялікі Крыштап Радзівіл заснаваў тут мястэчка. Паводле інвэнтару на 1588 год, мястэчка Смалявічы было цэнтрам маёнтку, ў склад якога ўваходзіла сяло Смалявічы.
У пачатку XVII стагодзьдзя, як сьведчаць інвэнтары, у мястэчку Смалявічах было 4 вуліцы — Менская, Барысаўская, Царкоўная і Дворная; колькасьць двароў дасягнула 138. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Смалявічы трапілі пад маскоўскую акупацыю, у выніку якой у тут засталося толькі 77 двароў (на 1669 год)[6]. Паводле інвэнтару, на 1781 год у мястэчку было 5 вуліцаў — да чатырох ранейшых далучылася вуліца Прудовая; двароў налічвалася 74.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Смалявічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе з 1795 году сталі цэнтрам воласьці Барысаўскага павету. Сьпярша мясьціна знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнам, потым Гагенлёэ. У пачатку ХІХ стагодзьдзя тут існаваў палац, які згарэў у 1819 годзе. У 1871 годзе каля Смалявічаў збудавалі чыгуначную станцыю Вітгенштэйнаўская. На 1863 год у мястэчку існавалі расейская земская народная вучэльня, паштова-тэлеграфны аддзел, бровар, рамесныя майстэрні вытворчасьці вопраткі і абутку, кузьні.
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Смалявічах было 299 двароў, дзеялі 2 царквы, капліца, працавалі валасная ўправа, земская народная вучэльня, паштова-тэлеграфная кантора, бровар, рамесныя майстэрні вырабу абутку і адзеньня, 8 кузьняў. У пачатку XX стагодзьдзя працавалі наступныя прамысловыя прадпрыемствы: фабрыкі лесапільная і дрэваапрацоўчая (з 1894 году), лесапільная і мукамольная (з 1890 году), лесапільная мануфактура (з 1895 году), гута «Вікторыя» (з 1909 году). У 1908 годзе местачкоўцы зьвярнуліся да расейскіх уладаў з просьбай не руйнаваць старую царкву па сканчэньні будаваньня мураўёўкі. Адмыслова скліканая камісія пастанавіла, што царква 1759 году пабудовы ня мае каштоўнасьці і таму яе можна зьнішчыць[3].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Смалявічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смалявічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі Смалявічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну[8]. У 1919—1920 гадох мястэчка займалі польскія войскі.
У 1924 годзе Смалявічы сталі цэнтрам раёну. У 1938 годзе яны атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
7 сакавіка 1968 году Смалявічы атрымалі статус места. 5 верасьня 2000 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб[9]. 13 верасьня 2008 году ў парку каля каталіцкай капліцы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Сьвятому Валянтыну[10]. 18 чэрвеня 2008 году ў склад Смалявічаў улучылі вёскі Крыніцу, Рабы Слуп і Ўборкі[11].
- Мястэчка на старых здымках
- Вуліца Царкоўная. Царква Сьвятога Мікалая, сакавік 1909 г.
- Бакавы фасад царквы, каля 1910 г.
- Інтэр’ер царквы, 23 сакавіка 1909 г.
- Рынак, да 1918 г.
- Рынак, да 1918 г.
- Царква-мураўёўка, да 1918 г.
- Царква-мураўёўка, 1918 г.
- Станцыя Вітгенштэйнаўская, 1880-я гг.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XVII стагодзьдзе: 1601 год — каля 1 тыс. чал.[5]
- XVIII стагодзьдзе: 1781 год — каля 450 чал. у мястэчку Смалявічах і каля 140 чал. у вёсцы Смалявічах[6]; 1796 год — 737 чал.[6]
- XIX стагодзьдзе: 1855 год — каля 800 чал.; 1889 год — каля 1 тыс. чал.[12]; 1897 год — 2757 чал.[13]; 1900 год — больш за 3 тыс. чал.[14]
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 6,8 тыс. чал.; 1975 год — 10 тыс. чал.; 1991 год — 13,9 тыс. чал.; 2000 год — 14,1 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 14 тыс. чал.[15]; 2006 год — 14,2 тыс. чал.; 2007 год — 14,2 тыс. чал.; 2009 год — 15 092 чал.[16] (перапіс); 2016 год — 16 547 чал.[17]; 2017 год — 16 643 чал.[2]; 2018 год — 16 784 чал.[1]
Адукацыя
У Смалявічах працуюць 3 сярэднія, музычная і спартовая школы, 5 дашкольных установаў.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.
Культура
Дзеюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом народнай творчасьці, кінатэатар.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Ленінская вуліца | Могілкавая вуліца |
Першамайская вуліца | Чарніцкая вуліца |
Працоўная вуліца | 1-ы Царкоўны завулак 2-гі Царкоўны завулак |
Савецкая вуліца | Менская вуліца Барысаўская вуліца (частка)[18] |
Сацыялістычная вуліца | Царкоўная вуліца |
? | Дворная вуліца |
? | Прудовая вуліца |
? | Рынак пляц |
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
- Гатэлі: «Вясна», «Прыазёрная»[19].
Славутасьці
- Забудова гістарычная (пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Могілкі юдэйскія
- Сынагога (XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Касьцёл
- Царква Аляксандра Неўскага (1910; мураўёўка)
- Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)
Галерэя
- Краявіды Смалявічаў
- Адміністрацыя
- Царква
- Дом культуры
Асобы
- Уладзімер Алейнік (нар. 1959) — спартовец-скакун у ваду
- Пятро Краўчанка (нар. 1950) — палітык і дыплямат, міністар замежных справаў, амбасадар у Японіі і Філіпінах
- Аляксандар Кулінковіч (1972—2018) — беларускі рок-музыка, заснавальнік і вакаліст гурта «Neuro Dubel»
- Гаўрыла Ціхаў (1875—1960) — астраном, сябар-карэспандэнт АН СССР, ганаровы акадэмік АН Беларусі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads