Сяргей Рахманаў
беларускі хімік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Кімавіч Рахманаў — беларускі дыплямат. Доктар хімічных навук (1997), прафэсар (2005). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001). Ганаровы прафэсар Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсітэта імя Янкі Купалы (2009).
5 чэрвеня 2009 году яго абралі чальцом-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ)[1].
Скончыў БДУ (1974). З 1977 г. малодшы, старэйшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загаднік лябараторыі, з 1991 г. намесьнік кіраўніка, з 1993 г. кіраўнік Навукова-дасьледчага інстытуту фізыка-хімічных праблемаў БДУ. З 1997 г. прарэктар па навуковай працы, 1-ы прарэктар БДУ, з 2006 г. намесьнік акадэміка-сакратара Аддзяленьня хіміі і навук аб Зямлі НАНБ, у 2007-2008 гг. кіраўнік РУП «Інстытут нафты і хіміі» канцэрну «Белнафтахім». У 2008-2011 гг. намесьнік старшыні Прэзыдыюма НАНБ.
Навуковыя працы ў галіне фізыкахіміі ўльтрадыспэрсных сыстэмаў, нанахіміі, фотахіміі неарганічных сыстэмаў. Пад яго кіраўніцтвам распрацавалі і ўкаранілі ў вытворчасьць хіміка-фатаграфічную апрацоўку галягенсрэбраных рэчываў і перапрацоўку прамысловых адходаў, што зьмяшчаюць каштоўныя мэталы.
Аўтар больш як 220 навуковых працаў, 37 вынаходніцтваў.
8 лістапада 2011 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь ў Японіі[2]. 13 кастрычніка 2016 году вызвалены ад пасады Амбасадара ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду. Сябар Савету Рэспублікі[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads