Пітэр Усьцінаў

ангельскі актор, рэжысэр, драматург (1921–2004) From Wikipedia, the free encyclopedia

Пітэр Усьцінаў
Remove ads

Сэр Пі́тэр Алякса́ндар У́сьцінаў (па-ангельску: Sir Peter Alexander Ustinov; 16 красавіка 1921, Лёндан, Брытанская імпэрыя — 28 сакавіка 2004, Жэнальё, кантон Во, Швайцарыя) — брытанскі актор тэатру і кіно, кінарэжысэр, пастаноўца опэраў і драматычных спэктакляў, драматург, сцэнарыст, пісьменьнік, журналіст, тэле- і радыёвядучы, прадусар. Акрамя гэтага, займаў розныя акадэмічныя пасады, быў Амбасадарам добрай волі UNICEF і прэзыдэнтам Сусьветнага фэдэралісцкага руху.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...

Ляўрэат прэміяў Акадэміі, «Эмі», «Грэмі», «Залаты Глёбус» BAFTA. Камандор ордэна Брытанскай імпэрыі, рыцар-бакаляўр.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Паходжаньне

Пітэр Усьцінаў нарадзіўся ў Швайцарскім катэджы (Лёндан) у шматнацыянальнай сям’і Усьцінавых-Бэнуа. Пры нараджэньні атрымаў імя Пітэр Аляксандар фон Усьцінаў (анг. Peter Alexander von Ustinov)[5] і намаганьнямі бабулі-верніцы быў ахрышчаны паводле пратэстанцкага абраду як «Пэтэрус Аляксандрус» у адной з цэркваў Гамбургу.

Бацька — нямецкі падданы расейскага, армянскага, нямецкага, этыёпскага і жыдоўскага паходжаньня Ёна «Барон» Усьцінаў(en) (анг. Jona von Ustinov) па мянушцы «Клоп»[6]. У Першую сусьветную вайну быў лейтэнантам Люфтштрайткрэфтэ. У 1930-х Ёна працаваў прэс-сакратаром нямецкай амбасады ў Лёндане, а пасьля прыходу да ўлады Гітлера атрымаў брытанскае грамадзянства і стаў супрацоўнікам брытанскай выведкі. Баронскі тытул, нададзены (паводле сямейнага паданьня) Платону Ўсьцінаву імпэратарам Вільгельмам I, з пачаткам вайны зь Нямеччынай выглядаў падазрона, таму Ўсьцінавы мусілі яго пазбыцца.

Маці Пітэра — мастачка расейскага, францускага, італьянскага і нямецкага паходжаньня Надзея Бэнуа[7][8], адна з дачок пецярбурскага архітэктара Лявонція Бэнуа. З будучым мужам пазнаёмілася і абвянчалася ў 1920 року ў Петраградзе, куды Ёна прыбыў, паводле біёграфаў, каб адшукаць маці і сястру. Неўзабаве па падробных дакумэнтах яны зьехалі на швэдзкім параходзе ў Амстэрдам, а праз пэўны час перабраліся ў Лёндан.

Пітэр навучаўся ва Ўэстмінстэрскім коледжы, дзе ягоным аднаклясьнікам быў старэйшы сын Рыбэнтропа Рудольф.

Кар’ера

Thumb
Усьцінаў у ролі Нэрона ў фільме Кама градзешы (1951)

Дэбютаваў на сцэне ў 17-гадовым узросьце. У вайну служыў у брытанскім войску, дзе пэўны час пісаў сцэнар для фільму Дэвіда Нівэна «Шлях наперад». У 1942 року ўпершыню зьняўся ў кіноАдзін з нашых самалётаў не вярнуўся»), пасьля яшчэ ў некалькіх прапагандысцкіх фільмах.

У 1950-я пачаў пісаць і ставіць уласныя п’есы і граць у іх. Найбольш вядомай ягонай п’есай стала «Раманаў і Джульета» (1956). Здымаўся ня толькі ў Вялікабрытаніі, але і ў ЗША. Неаднакроць выконваў ролю знакамітага шпега Эркюля Пуаро, выконваў ролі імпэратара НэронаКама градзешы»), Лентула БатыятаСпартак»), капітана Вэрэ («Білі Бад»). Быў сцэнарыстам і рэжысэрам некалькіх фільмаў: «Школа для сакрэтаў» (1946), «Гарачыя мільёны» (1968), «Леў і ястраб» (1984). Агулам здымаўся ў 88 фільмах.

У 1960-я зрэжысэраваў некалькі опэраў: «Джаньні Скікі» Пучыні, «Гішпанскую гадзіну» Равэля, «Спадзяваньне» Шонбэрга і «Чароўную флейту» Моцарта.

Цягам шасьці гадоў быў рэктарам Дарэмскага ўнівэрсытэту. У 1977 року выйшла ягоная аўтабіяграфічная кніга «Дарагі я» (анг. Dear Me).

З канца 1960-х сцэнічная дзейнасьць адышла на другі плян пасьля таго, як Пітэр Усьцінаў далучыўся да дзейнасьці ЮНІСЭФ — быў ейным Амбасадарам добрай волі і зьбіральнікам сродкаў. У гэтай ролі ён наведваўся ў дамы гаротных дзяцей, каб іх весяліць сваімі выступамі.

З 1991 да сьмерці быў прэзыдэнтам Сусьветнага фэдэралісцкага руху, верыў у непазьбежнасьць і неабходнасьць сусьветнага ўраду[9].

Бегла размаўляў па-ангельску, француску, гішпанску, італьянску, нямецку і расейску, крыху па-турэцку і грэцку.

Чатыры разы ляўрэат прэміі «Эмі», ляўрэат прэміі Акадэміі.

У 1960-х прыняў швайцарскае грамадзянства, каб пазьбегнуць вялізных брытанскіх падаткаў. Тым ня меней, у 1990 атрымаў званьне рыцара-бакаляўра, а ў 1992 быў прызначаны канцлерам Дарэмскага ўнівэрсытэту, да гэтага двойчы абіраўшыся рэктарам унівэрсытэту Дандзі[10].

Remove ads

Сям’я

Thumb
Магіла 2024 год.

Усьцінаў быў жанаты тройчы. Першая жонка — Ізольда Дэнгам (1920—1987), зь якой ён ажаніся ў 1940 і разьвеўся ў 1950 року; ад гэтага шлюбу меў дачку Тамару. Другая жонка — акторка Сюзана Клуцье; шлюб доўжыўся з 1954 да разводу ў 1971, і прынёс дачок Паўлу і Андрэю ды сына Ігара.

Трэці раз Пітэр ажаніўся ў 1972 року з Геленай дзю Ляў д’Алеманс. Сканаў у Швайцарыі ад сардэчнай недастатковасьці ва ўзросьце 82 гадоў. Свой апошні спачын ён знайшоў на могілках Бурсін у швейцарскім кантоне Во. На ягонай магільнай пліце — нягледзячы на ​​тое, што ён сам сябе называў сьвецкім гуманістам — крыж і надпіс:

" SIR PETER USTINOV

1921—2004

Writer-Actor-Humanist

Musicien-Membre de l’Institut "

Remove ads

Фільмаграфія

  • «Адзін з нашых самалётаў не вярнуўся» (1942) — сьвятар
  • «Адэта» (1950) — лейтэнант Алекс Рабіновіч
  • «Кама градзешы» (1951) — Нэрон
  • «Эгіпцянін» (1954) — Капта
  • «Мы — не анёлы» (1955) — Жуль
  • «Лола Мантэс» (1955) — канфэрансье
  • «Спартак» (1960) — Лентул Батыят
  • «Білі Бад» (1962) — капітан Вэрэ
  • «Тапкапі» (1964) — Артур Сайман Сымпсан
  • «Лэдзі Л.» (1965) прынц Ота Баварскі
  • «Камэдыянты» (1967) — амбасадар Пінэда
  • «Зьнік дыназаўр» (1975) Хнап Ван, супрацоўнік кітайскіх спэцслужбаў
  • «Уцёкі Логана» (1976) — стары
  • «Ісус з Назарету» (1977) — Ірад
  • «Ашанці» (1979) — Сулейман
  • «Вялікае лялечнае падарожжа» (1981) — кіроўца грузавіку
  • «Француская рэвалюцыя» (1989) — Анарэ дэ Мірабо
  • «Вакол свету за 80 дзён» (1989) — дэтэктыў Фікс
  • «Алей Лярэнца» (1992) — прафэсар Ніколаіс
  • «Нежанаты» (1999) — дзядуля Джэймс Шэнан
  • «Аліса ў Краіне цудаў» (1999) — Морж
  • «Вікторыя і Альбэрт» (2001|) — Вільгельм IV
  • «Лютэр» (2003) — Фрыдрых III

Рэжысэр

  • «Школа для сакрэтаў» (1946)
  • «Раманаў і Джульета» (1961)
  • «Білі Бад» (1962)
  • «Лэдзі Л.» (1964)
  • «Хамэрсьміт выйшаў вонкі» (1972)
  • «Леў і ястраб» (1984)

Сцэнарыст

  • «Шлях наперад» (1944)
  • «Школа для сакрэтаў» (1946)
  • «Гарачыя мільёны» (1968)

Тэатральныя творы

Рэжысэр-пастаноўца
  • «Любоў да трох апэльсінаў» (1997)
Драматург
  • «На паўшляху да вершаліны» (1967)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads