П’ер-Эмэрык Абамэянг

француска-габонскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

П’ер-Эмэрык Абамэянг
Remove ads

П’ер-Эмэрык Абамэянг (па-француску: Pierre-Emerick Aubameyang; нар. 18 чэрвеня 1989 году, Ляваль, Францыя) — француска-габонскі футбаліст, які выступае за клюб «Марсэль» і нацыянальную зборную Габону на пазыцыі нападніка. Мае падвоенае францускае й габонскае грамадзянства. Бацька П’ер-Франсуа Абамэянг таксама гуляў за нацыянальную зборную Габону й правёў за яе 80 матчаў, браты Катыліна й Вілі таксама прафэсійныя футбалісты, якія, як і П’ер-Эмэрык, пачыналі кар’еру ў «Міляне». 19 траўня 2022 году Патрык-Эмерык Абамеянг афіцыйна абвясьціў аб сваёй міжнароднай кар'еры пасьля 73 матчаў за матчы і 30 забітых галоў.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Thumb
П’ер-Эмэрык Абамэянг.

У «Міляне» Абамэянгу гэтак і не прадаставілі шанец загуляць, лічачы за лепшае аддаваць футбаліста ў арэнду францускім клюбам, хоць у 2007 годзе Абамэянг выйграў зь «Мілянам» юнацкі Кубак чэмпіёнаў і стаў пры гэтым лепшым бамбардзірам турніра зь сям’ю галамі. За тры сэзоны ў арэндзе Абамэянг згуляў за «Дыжон», «Ліль» і «Манака», усяго 86 матчаў і 14 галоў, але ў «Міляне» габонскага нападніка палічылі непатрэбным і ў 2011 годзе яго прадалі «Сэнт-Эт’ену». У «Сэнт-Эт’ене» Абамэянг канчаткова раскрыўся як гостры нападнік, з добрай хуткасьцю й тэхнікай, умелы гуляць як па флянгах, гэтак і ў цэнтры, аб чым сьведчыць 41 гол і 15 галявых перадач у 97 матчах за «Сэнт-Эт’ен» ва ўсіх турнірах. У сэзоне 2012—2013 гадоў «Сэнт-Эт’ен» да апошняга змагаўся за месца ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА, і ў выніку каманда заняла пятае месца ў 4 пунктах ад трэцяга месца. Абамэянг у гэтым сэзоне стаў сапраўдным лідэрам сваёй каманды, правёўшы ў чэмпіянаце Францыі сэзону 2012—2013 гадоў 37 матчаў, у якіх забіў 19 галоў і зрабіў 8 галявых перадач. Па выніках сэзону Абамэянг заняў другой месца ў сьпісе лепшых бамбардзіраў францускай лігі, саступіўшы толькі Златану Ібрагімавічу, і пятае ў сьпісе лідэраў па галявым перадачам. Шыкоўная гульня й выдатная статыстыка прыцягнулі да Абамэянга ўвагу многіх клюбаў, сярод якіх «Анжы», «Ньюкасл Юнайтэд»[3], «Напалі»[4], «Манака»[5] й «Баер»[6]. Ад прапановы «Анжы» футбаліст адмовіўся, нават нягледзячы на прапанаваную зарплату ў 7 мільёнаў эўра ў год[7]. 2 ліпеня 2013 году ўзьніклі чуткі аб хутнім пераходзе Абамэянга ў дортмундзкую Барусію, аб чым потым футбаліст і паведаміў.

3 ліпеня 2013 году П’ер-Эмэрык Абамэянг перайшоў у дортмундзкую «Барусію» за 13 мільёнаў эўра, заключыўшы кантаркт да 2018 году[8][9][10][11][12]. Спартовы дырэктар «Барусіі» Міхаэль Цорк застаўся задаволены трансфэрам:

«Мы склалі кантракт з Абамэянгам на пяць гадоў, і ён абыйшоўся нам таньней, чым мы першапачаткова думалі — мы заплацім за яго 13 мільёнаў эўра. Форвард хуткі й вельмі крэатыўны ў атакавалых дзеяньнях, і сапраўды ўзмоцніць „Барусію“»[13].

Міжнарожная

Thumb
П’ер-Эмэрык Абамэянг перад матчам за зборную Габону

Першапачаткова прадстаўляў моладзёвую зборную Францыі, і нават правёў за яе адзін матч. У 2009 годзе вырашыў выступаць за зборную сваёй гістарычнай радзімы — за нацыянальную зборную Габону, якой ужо ў 2012 годзе на Кубку Афрыкі дапамог выйсьці ў чвэрцьфінал, што стала вялізным дасягненьнем для зборнай Габону, а сам Абамэянг вызначыўся яскравай гульнёй. У 2010 годзе паўдзейнічаў у лёнданскай Алімпіядзе 2012 году, дзе за алімпійскую зборную Габону правёў усе тры матчы й забіў у адзін гол. Цяпер Абамэянг лідэр зборнай, за якую выступаў разам з футбалістам менскага «Дынама» Бруно Мбанангоем.

Remove ads

Дасягненьні

«Сэнт-Эт’ен»:

  • Уладальнік Кубка францускай лігі: 2013
  • Уладальнік юнацкага Кубка чэмпіёнаў: 2007

«Барусія» Дортмунд:

«Арсэнал»:

Габон:

  • Чвэрцьфіналіст Кубка афрыканскіх нацыяў: 2012

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads