П’ер Гёйб’ерг

дацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

П’ер Гёйб’ерг
Remove ads

П’ер-Эміль Гёйб’ерг (па-дацку: Pierre-Emile Højbjerg; нар. 5 жніўня 1995 году, Капэнгаген, Данія) — дацкі футбаліст, які выступае за францускі клюб «Алімпік» (Марсэль) і нацыянальную зборную Даніі на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Закончыўшы акадэмію «Капэнгагену», у 2010 годзе далучаецца да «Брэнбю» й ужо праз два гады пераходзіць у «Баварыю Мюнхэн»[4].

Выдатная гульня ў другой камандзе «Баварыі» (8 галоў у 30 матчах) прыводзіць да выкліку ў галоўную каманду й у сакавіку 2013 году Гёйб’ерг апыняецца на лаўцы запасных у матчы супраць «Баеру» зь Левэркузэну, але на поле гэтак і не зьяўляецца, а гэты матч становіцца адзінаю паразай «Баварыі» ў Бундэсьлізе сэзону 2012—2013 гадоў. 13 красавіка 2013 году Гёйб’ерг дэбютуе за галоўную каманду «Баварыі» й у прафэсійным футболе наогул матчам супраць «Нюрнбэргу», замяніўшы Джэрдана Шакіры на 71 хвіліне, матч скончыўся перамогай «Баварыі» зь лікам 4:0. На гэты момант Гёйб’ергу было 17 гадоў і 251 дзень і ён стаў самым маладым футбалістам «Баварыі», які гуляў за мюнхэнцаў у Бундэсьлізе[5], папярэдні рэкорд прыналежаў Давіду Алябу (17 гадоў і 256 дзён). 4 траўня 2013 году Гёйб’ерг правёў другі матч у Бундэсьлізе супраць «Барусіі» Дортмунд (нічыя 1:1), калі замяніў на 92 хвіліне Луіса Густава.

Узорам для перайманьня для Гёйб’ерга ёсьць Зынэдын Зыдан[6]. У 2011 годзе Гёйб’ерг быў названы гульцом году Даніі ў веку да 17 гадоў[7].

Міжнародная

Гёйб’ерг гуляў за зборныя Даніі розных узростаў. Зьяўляўся адным зь лідэраў юнацкай зборнай Даніі, за якую згуляў 6 матчаў і забіў у іх 3 галы. Гёйб’ерг лічацца адным з самых таленавітых гульцоў у Даніі. Гёйб’ерг таксама мае францускае грамадзянства, бо ягоная маці — напалову францужанка[8]. 28 траўня 2014 году гулец дэбютаваў за нацыянальную зборную Даніі ў матчы супраць зборнай Швэцыі, П’ер правёў у гэтым матчы ўсе 90 хвілінаў гульнявога часу.

Remove ads

Дасягненьні

«Баварыя»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads