Радамскае авіяшоў
паказ летакоў у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радамскае авіяшоў — авіяімпрэза, якая ладзіцца раз за два гады на аэрапорце Радам-Садкоў у Радаме (Мазавецкае ваяводзтва, Польшча).
Першае авіяшоў было арганізавана ў 1991 годзе ў Познані. У 2001 годзе паказы перанесьлі ў Радам. Падчас імпрэзы маюць месца паднебныя паказы авіяцыі, выставы абсталяваньня, канцэрты, забавы для дзяцей ды іншыя.

У гісторыі імпрэзы мелі месца два трагічныя выпадкі. Падчас авіяшоў 1 верасьня 2007 году ў паветры падчас выкананьня акрабатычнай фігуры сутыкнуліся два польскіх пілётаў з групы «AZL Żelazny» зь Зялёнай Гары; пілёты загінулі. 30 жніўня 2009 году разьбіўся беларускі самалёт-зьнішчальнік Су-27; абодва пілёты — палкоўнік Аляксандар Марфіцкі (намесьнік камандуючага Заходняга апэратыўна-тактычнага камандаваньня Ваенна-паветраных сілаў і войскаў ПВА) і палкоўнік Аляксандар Жураўлевіч (намесьнік камандзіра 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы ў Баранавічах) — не катапультаваліся й загінулі.[3]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads