Радзькі (Падляскае ваяводзтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радзькі́ (па-польску: Radźki, па-падляску: Raďkí) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Кленікі).
Гісторыя
Вёска была ў мінулым вядомая як Радкі, Рачкі, Раткоўшчына. Першыя зьвесткі пра Радзкі датуюцца 1542 г., тады існаваў тут фальварак каталіцкай парафіі ў Нараве, а ў яго склад уваходзілі таксама землі каралеўскага абрубніка Рачка. Інвэнтар нараўскага касьцёлу з 1700 г. пералічвае часткі фальварку ў Радзьках: 3 валокі зямлі і 6 мужыкоў у Радзьках, агароды і 11 мужыкоў у Гародчыне, 10 моргаў зямлі ў Ляхах, 13 валокаў зямлі і 16 мужыкоў у Кленіках, 3 моргі зямлі ў Лапухоўцы ды 6 мужыкоў у самой Нарве. Пад канец XVIII стагодзьдзя фальварак арандаваў маёр Язэп Коц. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай фальварак быў канфіскаваны прускімі ўладамі, а з 1807 г., пасьля пераходу часткі Падляшша ў склад Расейскай імпэрыі, перайшоў у царскую казну. Пасьля 1864 г. мужыкі зь Вялікіх і Малых Тыневічаў беспасьпяхова стараліся выкупіць фальварак[1].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads