Радрыга Бэнтанкур

уругвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Радрыга Бэнтанкур
Remove ads

Радрыга Бэнтанкур (па-гішпанску: Rodrigo Bentancur; нар. 25 чэрвеня 1997 году) — уругвайскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца ангельскага клюбу «Тотэнгэм Готспур» і нацыянальнай зборнай Уругваю.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Сваё футбольнае выхаваньне Бэнтанкур атрымаў у аргентынскім клюбе «Бока Хуніёрс». 12 красавіка 2015 году гулец дэбютаваў у складзе першай каманды ў матчы чэмпіянату Аргентыны супраць «Нуэва Чыкага».

Улетку 2015 году Бэнтанкур стаў часткай угоды паміж аргентынскім клюбам і італьянскім «Ювэнтусам», у якім фігураваў Карляс Тэвэс. Такім чынам, да сканчэньня красавіка 2017 году «Ювэнтус» меў права на падпісаньне шэрагу гульцоў «Бокі» ў першасную чаргу. Бэнтанкур быў ацэнены на 9,4 мільёнаў эўра[2]. Пазьней генэральны дырэктар «Ювэнтуса» Джузэпэ Марота пацьвердзіў, што ў 2017 годзе клюб скарыстаецца сваім правам на Бэнтанкура[3]. Гулец прыбыў у Турын у красавіку 2017 году і прайшоў мэдычнае абсьледаваньне[4]. 21 красавіка 2017 году «Ювэнтус» завяршыў набыцьцё Бэнтанкура, склаўшы зь ім пяцігадовую ўгоду да 30 чэрвеня 2022 году. «Бока Хуніёрс» таксама атрымала права на 50% ад наступнага трансфэру ўругвайца[5]. Пасьля гэтага Бэнтанкур вярнуўся ў Аргентыну, каб дагуляць астатнюю частку сэзону 2016—2017 гадоў з «Бока Хуніёрс»[6].

Thumb
Бэнтанкур у кашулі «Тотэнгэм Готспура».

Улетку 2017 году Бэнтанкур пераехаў у Італіі, дзе правёў некалькі гадоў. Свой першы матч у кашулі «Ювэнтуса» згуляў 26 жніўня 2017 году, зьявіўшыся на замену ў супрацьстаяньні ў «Джэноа»[7]. 6 кастрычніка 2018 году паўабаронца ўлучыў свой першы гол у браму «Ўдынэзэ»[8]. 31 студзеня 2022 году Бэнтанкур далучыўся да ангельскага «Тотэнгэм Готспура», але сума дамовы не была выкрыта[9]. За новую каманду ўругваец дэбютаваў 5 лютага ў матчы Кубка Ангельшчыны супраць «Брайтан энд Гоўв Альбіёну», выйшаўшы на замену[10]. 11 лютага 2023 году Бэнтанкур атрымаў траўму пярэдняга крыжападобнага вязу падчас матчу супраць «Лэстэр Сіці», празь якую ён выбыў з каманды да канца сэзону[11]. Вяртаньне гульца адбылося толькі 27 кастрычніка, зьявіўшыся на замену ў матчы супраць «Крыстал Пэлас». Ужо празь месяц легіянэр зноў атрымаў пашкоджаньне, пасьля чаго акрыяў толькі да 31 сьнежня 2023 году.

Міжнародная

У верасьні 2017 году Бэнтанкур атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Ўругваю дзеля ўдзелу ў адборачных матчах чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборных Вэнэсуэлы і Балівіі[12]. Гулец дэбютаваў 5 кастрычніка, выйшаўшы на замену ў матчы супраць вэнэсуэльцаў, а матч скончыўся ўнічыю 0:0[13].

Remove ads

Дасягненьні

«Бока Хуніёрс»:

«Тотэнгэм Готспур»:

«Ювэнтус»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads