Радыкуліт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радыкулі́т (лац. radicula + itis — карэньчык + запаленьне) — пашкоджаньне карэньчыкаў сьпіннамазгавых нэрваў, што выклікае страту рухомасьці ў выніку раптоўнага болю. Пасьля наступнага працяглага знаходжаньня ў аднолькавай паставе боль узмацняецца праз парушэньне кровазвароту ў вобласьці сьпіны[1]. Прычынай служыць запаленьне у карэньчыках нэрваў. Бывае востры і хранічны, першасны (інфэкцыйны і таксічны) і другасны (абумоўлены ўплывам суседніх тканак пры зьменах у хрыбетніку)[2].
Remove ads
Папярэджаньне
Прадухіленьню хваробы спрыяе штодзённая расслабляльная разьмінка цягліцаў сьпіны. Дастаткова прылегчы на сьпіну, абхапіць рукамі сагнутыя ў каленях ногі, прыцягнуць ногі да грудзей і 5-кратна паківацца на падлозе ў прынятай паставе. Адначасна пальцамі рук варта ўпірацца і паціскваць у падкаленную ямку. Іншае карыснае практыкаваньне прадугледжвае закідваньне нагі за нагу ў сядзячым стане з наступным яе выпростваньнем пад прамым кутом. Пагатоў ступня другой нагі мае цалкам абапірацца на падлогу. Для выніковасьці стае 5-кратнага выкананьня практыкаваньня для кожнай нагі. Затым варта цягам 30 сэкундаў паціскаць мезенец кожнай рукі[1].
Remove ads
Чыньнікі
Узьнікненьню хваробы спрыяе астэахандроз (адкладаньне соляў), пашкоджаньне хрыбетніка, міжпазванковая кіла, стрэс, парушэньне абмену рэчываў, заражэньне і ўздым цяжару[3].
Праявы
Хвароба выяўляецца праз раптоўны боль у сьпіне бяз бачнай прычыны. Можа суправаджацца павышэньнем тэмпэратуры, спазмамі страўніка, болем у грудзях і цяжкім дыханьнем. Таксама боль у сьпіне можа аддаваць у калена і ступню[1]. Назіраецца зьніжэньне цяглічнай сілы, здранцьвеньне, паколваньне і сьверб у канцавінах[3].
Віды
- Паясьнічны (паясьнічна-крыжавы; ішыалгія). Найбольш распаўсюджаны, у тым ліку найбольш распаўсюджаная хвароба пэрыфэрычнай нэрвовай сыстэмы[2]. Паражае сядалішчную нэрву ў паясьнічным аддзеле хрыбетніка. Выклікае рэзкі і раптоўны боль у паясьніцы, які можа аднабакова аддаваць у сьцягно і крумянкі. Уначы можа турбаваць страляльны боль у паясьніцы і назе. Адзначаецца зьніжэньне цяглічнай сілы ў нагах. Часам адчувальнасьць ног зьнікае цалкам.
- Грудны. Выклікае боль, паколваньне, здранцьвеньне і зьніжэньне цяглічнай сілы рук у выніку паражэньня ў грудным аддзеле хрыбетніка. Прычынай узьнікненьня бывае артроз, міжпазванковая кіла, остэафіт і пашкоджаньне хрыбетніка.
- Шыйны. Выклікае раптоўны боль у шыі, які распаўсюджваецца на цягліцы рук. Можа зьявіцца пры згінаньні галавы і ўзмацняцца пры павароце галавы. Уначы можа турбаваць рэзкі колючы боль у шыі і руках. Назіраецца істотнае аслабленьне цяглічнай сілы ў руках да поўнай страты адчувальнасьці.
- Шыйна-грудны.
- Шыйна-плечавы[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads