Райск (Падляскае ваяводзтва)
вёска ў гміне Бельск-Падляскі Бельскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Райск (па-польску: Rajsk, па-падляску: Rajśk) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход на месцы).
Remove ads
Гісторыя
Першыя зьвесткі пра Райск датуюцца 1576 г., тады быў ён згадваны як вёска на 51 валоках з карчмамі, цэнтар воласьці. Паводле мясцовага паданьня, арандатар фальварку Сталовач Голдак правозіў праз Райск ікону Божай Маці, якая явілася ў суседніх Храбалох. Калі ён даехаў да ўзгорку, на якім цяпер разьмяшчаецца царква ў Райску, валы, якія цяглі воз, не хацелі далей ісьці. Тады было прынятае рашэньне ўзьвесьці ў Райску царкву. Першыя згадкі пра Райскую ікону Божае Маці паходзяць з 1662 г. У 1816 г. парах а. Васіль Маркевіч заснаваў у Райску прытулак для бедных, а ў 1875 г. была пабудаваная мураваная царква. У канцы XIX ст. у Райску пражывалі 670 жыхароў. У міжваенны час у Райску існавала вялікая ячэйка КПЗБ. 16 чэрвеня 1942 г. непадалёк вёскі савецкімі партызанамі былі абстраляныя нямецкія жаўнеры, у выніку чаго гітлераўцы забілі 149 жыхароў Райску, астатніх высялілі, а вёску з царквой зьнішчылі. Райск быў адбудаваны пасьля вайны, а Петрапаўлаўская царква перавезеная з украінскай вёскі Патурын толькі ў 60-я гады XX ст.
- Помнік пацыфікацыі вёскі 1942 г.
- Вуліца вёскі
- Царква сьв. Параскевы (1997) на могілках
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads